Тэлеканал АНТ патлумачыў, чаму зняў з эфіру рубрыку гімнасткі Меліціны Станюты.
«Меліціна ў нас — штатны супрацоўнік, ім яна і застаецца. Але яна парушыла карпаратыўныя правілы, якія ўзгадняліся з ёй асабіста яшчэ ў 2018 годзе.
Таму пакуль рубрыка з яе ўдзелам часова выходзіць не будзе, пытанне будзе вырашацца. Не ў маёй кампетэнцыі расказваць, што за правілы былі парушаны, Меліціна ведае якія», — пракаментавала «Нашай Ніве» прэс-сакратар АНТ Ірына Рамбальская.
Гімнастка адказала, што не ў курсе, пра якія парушэнні ідзе размова.
Пра тое, што штотыднёвая праграма з яе удзелам не выйшла ў эфір у панядзелак, паведаміла сама гімнастка. Прычын ёй не агучвалі, сказалі толькі, што выхад прыпынены да верасня.
Каментары