Сенатарка ад Мінска абурылася ў фэйсбуку гродзенскім пікетам Ціханоўскай. Атрымала дзве тысячы гнеўных каментаў
Сенатарка ад Мінска Марына Ільіна апублікавала ў фб допіс, дзе абураецца пікетам Сяргея Ціханоўскага ў Гродне.
«Хачу жыць спакойна ў мірнай краіне. Я ніколі раней не займалася палітыкай, але мяне заўсёды цікавіла тое, што адбываецца ў маёй краіне. Учарашні пікет у Гродне за вылучэнне Святланы Ціханоўскай мяне абурыў, — піша яна. — Калі чалавек імкнецца ў вялікую палітыку, то ён павінен перш за ўсё думаць пра бяспеку тых акцый, якія ён праводзіць. Я думала, што пікеты можна выкарыстоўваць не толькі для збору подпісаў, але і для зносін ініцыятывай групы з патэнцыяльнымі выбаршчыкамі. Чаму некаторыя ініцыятыўныя групы так выбарачна маюць зносіны з народам. Я не хачу паўтарэння сцэнарыяў масавых беспарадкаў, як на Украіне падчас перадвыбарнай кампаніі. Я хачу спакойна хадзіць па горадзе і адпускаць сваіх дзяцей без боязі. Калі акцыі ўсіх патэнцыйных кандыдатаў будуць мірнымі, то і давер у выбаршчыкаў будзе большы».
За гадзіну яна атрымала больш за 900 каментаў, у большасці абураных, людзі пераважна ставяць раззлаваныя смайлікі. Пазней колькасць крытычных каментаў дасягнула 2000.
Каментары