Блог "Новая Беларусь"22

Чаму эканамічныя наступствы каранавіруса для беларускіх гарадоў будуць такімі рознымі 

У кароткай перспектыве каранавірус наймацней б’е па прыватным бізнэсе і буйных гарадах. Але доўгатэрмінова найбольш пацерпяць дзяржаўны сектар і малыя селішчы. Піша выканаўчы дырэктар Цэнтра новых ідэй Антон Раднянкоў

Сённяшні эканамічны крызіс моцна адрозніваецца ад мінулых. Ён не звязаны з перавытворчасцю прамысловасці ці валютным калапсам. Наадварот, да дзяржаўнага сектара хваля толькі даходзіць, а ў эпіцэнтры ўдару аказаўся прыватны бізнэс і сектар паслуг.

Асноўны эканамічны ўдар прыйшоўся на вялікія гарады з развітым бізнэсам

Як паказвае апытанне, праведзенае сацыёлагамі SATIO і эканамістамі BEROC, за апошні час 57% мінчукоў сутыкнуліся з падзеннем даходаў. І чым меншы горад — тым менш людзей гэта закранула: у вялікіх гарадах — 54%, у малых гарадах ужо 48%, а на вёсцы — толькі 36%.

Гэта не дзіўна, бо ў малых гарадах і сельскай мясцовасці дамінуе бюджэтны сектар і дзяржпрадпрыемствы. Прыватны бізнэс збольшага туды не дабраўся, там для яго не хапае рынку і працоўных кадраў.

Сёння крызіс б’е ў першую чаргу па малым бізнэсе, рынку паслуг, непрадуктовым гандлі. Дзяржаўныя прадпрыемствы таксама будуць скарачаць заробкі і пераходзіць на няпоўны працоўны дзень, але будуць рабіць гэта павольней і не гэтак маштабна. 

Апытанне SATIO і BEROC гэта добра паказвае. На дзяржаўных прадпрыемствах толькі 47% рэспандэнтаў сутыкнуліся са скарачэннем даходаў, у прыватным сектары гэта 59%. Мінчукі і жыхары вялікіх гарадоў вымушаныя эканоміць, іх больш хвалюе курс рубля і заробкі. Для малых гарадоў больш істотныя праблемы з недахопам прадуктаў і ростам цэн — ім не да паходаў у абменнікі. 

У малым бізнэсе занята больш за мільён працоўных — яны пад найбольшай пагрозай

У першую чаргу рызыкуюць індывідуальныя прадпрымальнікі. Іх больш за 240 тысяч чалавек, а іх прамы ўнёсак у бюджэт складае каля $250 млн. Калі да іх дадаць занятых у малых і мікраарганізацыях, атрымаецца больш за мільён працоўных. Яны найбольш сканцэнтраваны ў Мінску, у якім 41,6% валавога рэгіянальнага прадукту ў 2018-м было створана малым і сярэднім бізнэсам. Гэтаксама досыць значная роля прыватнага сектара ў Мінскай, Брэсцкай і Магілёўскай абласцях. 

ГРАФІК 

Канешне, розныя бізнэсы закране па-рознаму, але ў любым выпадку размова ідзе пра сотні тысяч чалавек. У малым і сярэднім бізнэсе ў сферы гандлю працуе больш як 350 тысяч чалавек, больш за 110 тысяч у сферы транспарту, каля 45 тысяч у гатэльным і рэстаранным бізнэсе, 40 тысяч занята ў сферы арэнды, продажу і кіравання нерухомасцю. 

Улады пакуль збіраюцца падтрымліваць толькі дзяржаўны сектар. Гэта ім бліжэй, яны гэта ўмеюць рабіць, а лабіяваць свае інтарэсы малы бізнэс пакуль не навучыўся. Пытанне ў тым, ці рызыкне дзяржава, асабліва перад выбарамі, ігнараваць больш як мільён выбарцаў, якія цяпер знаходзяцца ў складаным эканамічным стане.

Доўгатэрмінова буйныя гарады ўсё роўна прайграюць менш

Хоць цяпер бізнэс аказаўся больш уразлівым да эканамічнага крызісу, выкліканага каранавірусам, доўгатэрмінова найбольшыя праблемы будуць у дзяржаўных прадпрыемстваў. Ліміты дырэктыўнага крэдытавання на 2020-ы ўжо падымаліся некалькі разоў і дасягнулі 1 млрд рублёў пры першапачатковым плане трымаць іх на ўзроўні 550 млн. Гэтыя грошы будуць накіраваныя як на падтрымку прадпрыемстваў (напрыклад, цукровым заводам выдадуць па 120 млн рублёў), так і на іншую «інвестыцыйную дзейнасць», з якой 400 млн рублёў пойдзе на закупку айчыннай тэхнікі.

Калі крызіс зацягнецца, улады не проста не захочуць далей павялічваць падтрымку дзяржаўных прадпрыемстваў — яны проста не будуць мець на гэта сродкаў. І калі крызіс міне, то бізнэсу будзе прасцей аднавіцца, а шматлікія дзяржпрадпрыемствы могуць не вярнуцца да сваіх ранейшых магутнасцяў.

Найбольш сумны лёс чакае неэфектыўныя дзяржпрадпрыемствы ў рэгіёнах. Тады мы пабачым новую хвалю міграцыі ў вялікія гарады з больш разнастайнай структурай эканомікі, дзе бізнэс здольны хутчэй ствараць працоўныя месцы і забяспечваць большыя заробкі.

Каментары2

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Усе навіны →
Усе навіны

Байдэн памілаваў дзвюх індычак перад Днём падзякі4

Начальнік Генштаба Беларусі назваў запуск «Арэшніка» па Дняпры жэстам добрай волі39

Справу дваровых чатаў маглі прыдумаць самі сілавікі ў рамках «спецыяльнай выбарчай аперацыі»4

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Галоўнае
Усе навіны →