Блог "Новая Беларусь"33

10 графікаў, якія тлумачаць будучыню Беларусі

Якой будзе наша краіна праз пяць гадоў, піша старшыня Цэнтра новых ідэй Рыгор Астапеня.

20 мая Цэнтр новых ідэй апублікаваў сёлетні Індэкс беларускай будучыні. У ягоным стварэнні ўзялі ўдзел 58 экспертаў, якія ацэньвалі імавернасці розных сцэнароў развіцця Беларусі ад 0% да 100%.

Будучыню Беларусі мы апісалі паводле 24 такіх паказнікаў, як памер заробкаў, колькасць жыхароў, выдаткі на навуку ці прыярытэты ў знешняй палітыцы. Вынікі ўсіх індыкатараў можна паглядзець на сайце індэкса, а вось тыя дзесяць, якія выглядаюць найважнейшымі.

1. Палітычная рэформа: хутчэй не, чым так

Хоць Аляксандр Лукашэнка ўсё часцей узгадвае пра правядзенне канстытуцыйнай рэформы, наўрад ці гэта прывядзе да нечага сур’ёзнага. Найбольш імаверны сцэнар, што рэформы не будзе, другі па імавернасці — у выніку рэформы больш паўнамоцтваў атрымае ўрад. Гэта таксама не выглядае істотнай зменай, паколькі яна не зменіць сутнасці беларускай палітычнай сістэмы: указы прэзідэнта важнейшыя за законы парламента.

2. Прыярытэты ў знешняй палітыцы: застаёмся на месцы

Яшчэ больш шуму, чым канстытуцыйная рэформа, выклікаюць беларускія дачыненні з Расіяй. Але гэты шум не варта пераацэньваць — у знешняй палітыцы, хутчэй за ўсё, нічога не зменіцца альбо Беларусь будзе паволі паглыбляць інтэграцыю з Расіяй.

3. Нацыянальная кансалідацыя і трываласць ідэнтычнасці: ідзём у добрым кірунку

Пазітыўнай навіной у грамадска-палітычнай сферы, як ацэньваюць эксперты, з’яўляецца тое, што ідэнтычнасць беларусаў цягам найбліжэйшых пяці гадоў стане больш трывалай. Хоць усё адно яна застанецца няўстойлівай, а ўнутраны канфлікт у пытанні нацыянальнай тоеснасці будзе мець палітычны характар.

4. Рост ВУП: проста стагнацыя

Хутчэй за ўсё, падчас наступнай пяцігодкі эканоміка будзе расці ў межах ад 1,5% да 3%, што ў практыцы з’яўляецца стагнацыяй, — гэткі рост не кампенсуе стратаў ад эканамічнага крызісу і з’яўляецца ніжэйшым за рост сусветнай эканомікі.

5. Падрыхтаванасць да рэформаў: без асаблівых спадзяванняў

Ці будуць улады рабіць нешта, каб павялічыць эфектыўнасць нашай эканомікі? Калі і будуць, то гэта будуць неістотныя змены.

6. Валавая знешняя запазычанасць: трагедыі не будзе

Знешняя запазычанасць, якая год таму выглядала куды большай праблемай, пачала змяншацца і, праўдападобна, больш не вырасце. У адрозненне ад росту ВУП ці правядзення рэформаў, гэтая змена не такая заўважная звычайным людзям, але насамрэч умацоўвае нашую эканоміку.

7. Гендарная роўнасць: у чаканні прагрэсу

У сферы гендарнай роўнасці сітуацыя будзе такая ж, як з нацыянальнай кансалідацыяй, апісанай вышэй. Магчыма, змены не будуць прарыўнымі, але відавочна, што мы рухаемся ў правільным кірунку.

8. Узровень узаемадапамогі ў грамадстве: тут таксама магчымае паляпшэнне

Гэтаксама сціпла, але аптымістычна выглядае паказнік салідарнасці ў нашым грамадстве. Магчыма, гэта звязана з тым, што паводле гэтага індыкатара, як і паводле трываласці ідэнтычнасці ды гендарнай роўнасці, мы знаходзімся на даволі нізкім узроўні, таму павольнае паляпшэнне выглядае найбольш імаверным сцэнаром.

9. Унутраныя выдаткі на даследаванні і распрацоўкі: ніякага аптымізму

Калі ў нейкіх сферах наша блізасць да дна можа неяк спрыяць аптымізму, то навукаёмістасць эканомікі — гэта не той выпадак. Калі ў такіх краінах, як Нарвегія ці Нідэрланды, на даследаванні і распрацоўкі выдаткоўваецца каля 2% ад ВУП, то ў Беларусі ў 3—4 разы менш, і гэтак будзе і далей.

10. Якасць адукацыі ў рэгіянальным параўнанні: лепей не будзе

Беларусы з’язджаюць вучыцца ў Расію, Польшчу і Літву, бо там лепшая (ці параўнальная) якасць адукацыі і большыя перспектывы. У гэтым сэнсе нічога не зменіцца: наша адукацыя застанецца ў крызісе, а адсталасць нашай адукацыйнай сістэмы ад заходніх і ўсходніх суседзяў можа нават вырасці.

Каментары3

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву12

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву

Усе навіны →
Усе навіны

У Абхазіі перакрылі дарогі, патрабуючы вызваліць затрыманых актывістаў апазіцыі. Што вядома1

У інтэрнэт злілі канфідэнцыйнае дасье на найбольш верагоднага кіраўніка Дзярждэпа пры Трампе. Чаго чакаць Беларусі?12

Журналісты назвалі імёны імаверных забойцаў лётчыка-перабежчыка Максіма Кузьмінава2

Пуцін даў пасмяротна Героя Расіі генералу, які загінуў у п'яным ДТЗ на матацыкле2

ТАСС апісала, як людзі з Курскай вобласці вяртаюцца ў разрабаваныя УСУ дамы. Але ў тым горадзе стаяла толькі расійская армія

У Мінску будуюць завод, які зможа перапрацоўваць усё смецце сталіцы11

Забыты на дзесяцігоддзі антыбіётык можа стаць зброяй супраць супербактэрый3

Вучоныя зафіксавалі, як сперматазоіды парушаюць адзін з законаў фізікі3

Аўтамабіль хуткай дапамогі ўрэзаўся ў агароджу на трамвайных пуцях у Мінску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву12

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву

Галоўнае
Усе навіны →