Грамадства55

Колькасць пнеўманій працягвае расці ва ўсіх рэгіёнах краіны — Мінздароўя

Працягваецца рост колькасці пнеўманій ва ўсіх рэгіёнах краіны. Пра гэта заявіла сёння на прэс-канферэнцыі намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан.

Цяпер у Беларусі задзейнічана палова з бальнічных ложкаў, зарэзерваваных для лекавання пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй, заявіла Алена Богдан.

Алена Богдан паведаміла, што рост колькасці пнеўманій назіраецца ва ўсіх рэгіёнах краіны, у той жа час у горадзе Віцебску іх колькасць стабілізавалася.

«Мы паставілі задачу максімальнага выяўлення і папярэджвання захворвання — усё пнеўманіі сёння мы расцэньваем, як каранавірусныя», — адзначыла Алена Богдан. Гаворка тут не пра ўлік іх як каранавірусных, а пра падыходы да размяшчэння пацыентаў, меры засцярогі медперсаналу і методыкі лекавання. 

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы» з месцаў, у многіх гарадах, сярод якіх Віцебск, Мінск, Лунінец, Стоўбцы, Докшыцы, Бешанковічы, Ушачы, колькасць пнеўманій значна, у разы, перавышае ўзровень мінулага года на той жа перыяд. У той жа час колькасць афіцыйна зарэгістраваных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі пакуль значна меншая за колькасць выяўленых пнеўманій — хоць абсалютная большасць інфікаваных пераносяць COVID-19 без развіцця пнеўманіі, у палове выпадкаў нават бессімптомна.

Усяго пад лекаванне пацыентаў з каранавірусам вызначана каля 9500 ложкаў, больш за 600 з іх абсталяваныя апаратамі штучнай вентыляцыі лёгкіх, сказала Алена Богдан.

На сёння, паведаміла яна, у стацыянарах ляжаць 4733 пацыентаў з COVID-19. Астатнія маюць лёгкую форму захворвання і лекуюцца дома.

«Пад асаблівым кантролем знаходзяцца 114 чалавек, у тым ліку і на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх», — адзначыла Алена Богдан.

Усяго ў Беларусі прыкладна 70 тысяч бальнічных ложкаў і 2300 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. Па гэтых паказчыках Беларусь адносіцца да групы самых забяспечаных у свеце краін.

У барацьбе з каранавірусам задзейнічана 18% ад агульнай колькасці дактароў і 18% ад колькасці сярэдняга медперсаналу, заявіла Алена Богдан.

Алена Богдан таксама ўпершыню ад імя Міністэрства прынесла спачуванні сем'ям памерлых ад каранавіруснай інфекцыі. Раней грамадскасць крытыкавала ўлады Беларусі за адсутнасць такіх слоў спачування.

Каментары5

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Грамадстваабноўлена

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер-міністр Польшчы праінспектаваў новую лінію абароны на мяжы і назваў яе «інвестыцыяй у мір»5

Качанава рассказала пра планы закальцаваць Мінск веладарожкамі5

Якім будзе надвор'е ў першы тыдзень снежня1

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу50

«Дональд, як малады палітык, не разумее…» Што Лукашэнка раней казаў пра Трампа10

Жонка футбаліста зборнай параўнала цэны ў Zara ў Беларусі і Венгрыі16

Башар Асад вярнуўся ў Дамаск і рыхтуецца даць адпор паўстанцам16

Пратэсты ў Грузіі радыкалізуюцца: на вадамёты адказваюць феерверкамі і кактэйлямі Молатава23

Апошні рывок. Што будзе гэтай зімой на полі бою ва Украіне?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Грамадстваабноўлена

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Галоўнае
Усе навіны →