Культура2323

Літаратары параілі 40 цытат беларускіх класікаў для маек Mark Formelle

На здымках роліка Mark Formelle.

Кампанія Mark Formelle выпусціла «Літаратурную калекцыю» маек з цытатамі расейскіх аўтараў: Гогаля, Дастаеўскага, Бродскага. Разглядалі і беларускіх аўтараў. Але цытаты расейскіх пісьменнікаў здаліся MF «актуальнейшымі і мацнейшымі», піша Радыё Свабода.

Перад дызайнерамі стаяла задача сумясціць «шмат годных цытат» з модаю. Свабода папрасіла сучасных беларускіх аўтараў параіць нешта годнае кампаніі Mark Formelle.

Літаратурны крытык Ганна Кісліцына параіла цытату Уладзіміра Караткевіча.

«Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, — і тады пераможаш».

Уладзімір Караткевіч у Друі. 1973 г.

Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч параіў адразу дзесяць цытат:

«Я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы…» (Максім Багдановіч)

«Кепска будзе» (Францішак Багушэвіч)

«У вашым голасе квітнеюць астры» (Леанід Дранько-Майсюк)

«Я тоненькая, як твае вейкі» (Вальжына Морт)

«Паскудства, брат, і не пытайся!» (Якуб Колас)

«Толькі не гавары маёй маме» (Адам Глобус)

«Калі мы падаем, зоркі загадваюць жаданні» (Віталь Рыжкоў)

«Калі мы ўдваіх, нас болей, чым іх» (Віктар Жыбуль)

«На Беларусі Бог жыве» (Уладзімір Караткевіч)

«Пачынаецца ўсё з любві» (Яўгенія Янішчыц)

Яўгенія Янішчыц. З фондаў Дзяржаўнага музэю гісторыі беларускай літаратуры.

Немагчыма не ўзгадаць тут і культавай цытаты самога Андрэя Хадановіча: «Беларускі мужчына — чысты аб’ект кахання».

Паэт і дызайнер Стась Карпаў кажа, што на цытаты можна разбіраць усяго Лявона Вольскага.

«Вось і блытаецца ў Менску хлеб, і маца, і вялікі кастрычнік, і Радаўніца»

«Збірай сяброў, запальвай газ»

«Мы закрычым «На абардаж!» — і гэты горад будзе наш»

Лявон Вольскі.

Далей Стась Карпаў пералічыў класікаў першай велічыні:

«Медждупротчым» (Янка Купала)

«Позна бывае толькі ў труне» (Уладзімір Караткевіч)

«Жыў чалавек, жыве яго вантроба» (Андрэй Мрый)

«Горай не будзе, бо лепш не было» (Уладзімір Някляеў)

«Простыя словы, простыя рэчы» (Міхал Анемпадыстаў)

«Жах, жах, увесь свет у крыжах» (Адам Глобус)

Адам Глобус.

Спыталіся мы пра добрую цытату і ў самога Адама Глобуса. Ён параіў сваю: «Свабоды баіцца раб».

Пісьменніца Алена Брава — слупок са славутага вершу Максіма Багдановіча:

«Нашто ж на зямлі Сваркі і звадкі, боль і горыч, Калі ўсе мы разам ляцім Да зор?»

І слупок Алеся Разанава: «Людзі глядзяць у будучыню, мінулае — на людзей».

Празаік Віктар Марціновіч прапанаваў славуты Багушэвічаў заклік:

«Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі…»

А таксама дзве цытаты Ларысы Геніюш:

«Заўсёды патрэба для нашай старонкі адважных хлапцоў і дзяўчат»

«Іду адна, а прада мною — ноч»

Ларыса Геніюш.

Яшчэ адна цытата, прапанаваная Марціновічам, належыць Шэкспіру, але беларусізаваў яе беларускі паэт Уладзімір Дубоўка:

«Твой вобраз, на здзіўленне мастакам, У сэрцы вока мне маё стварыла»

Паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч першай параіла цытату Янкі Купалы:

«Што я мужык, усе тут знаюць».

Янка Купала.

А таксама

«Не люблю я места, па-расейску горад» (Францішак Багушэвіч)

«Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой» (Уладзімір Караткевіч)

«Загрыміць наша праўда і, як маланка, пераляціць па свеце!» (Кастусь Каліноўскі)

Паэтка Валянціна Аксак прыгадала цытату Рыгора Барадуліна:

«Трэба дома бываць часцей».

Рыгор Барадулін.

Паэт Анатоль Івашчанка прапанаваў дзве цытаты Алеся Разанава:

«Усё, што кранае мяне, падобнае на мяне…»

«Калі ўсе згублены ключы, Калі ні шанцу, анічога, Усё ж ідзі, любі, крычы І пасягай на перамогу».

А таксама:

«Свабоду нельга заваяваць, яе можна толькі дачакацца» (Валянцін Акудовіч)

«Жыццё — гэта месца, куды мы прыходзім папіць кавы…» (Ігар Бабкоў)

Каментары23

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка17

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка

Усе навіны →
Усе навіны

10% беларускіх дзяцей пачынаюць вэйпіць ужо ў пачатковых класах5

Лукашэнка замахваецца на 10 «Арэшнікаў»3

Амерыканская сям'я ўжо шмат гадоў наўмысна выбірае на Каляды самую непрыгожую ялінку

У Расіі за тыдзень зафіксавалі 55 падпалаў банкаматаў і паліцэйскіх машын

«Надзея можа з’явіцца ў любы момант». Прагноз на 2025 год2

Губазікі спынілі аўто ў Брэсце, кіроўца спрабаваў уцячы і наехаў на аднаго з іх6

У выбарчых камісіях новых людзей толькі 3%8

Стала вядома, як перабудуюць закінуты будынак на Алібегава ў Мінску ФОТА

Крыніцы ва ўрадзе Азербайджана пацвердзілі, што самалёт Azerbaijan Airlines быў збіты расійскай ракетай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка17

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка

Галоўнае
Усе навіны →