Лізавета II падпісала закон пра брэксіт. Цяпер ён дакладна адбудзецца 31 студзеня
Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II падпісала прыняты парламентам закон аб выхадзе краіны з Еўрапейскага саюза, тым самым пацвердзіўшы, што брэксіт адбудзецца 31 студзеня, паведамляе BBC.
Законапраект цяпер стаў законам, і ён пацвярджае выхад Брытаніі з ЕС 31 студзеня.
Падпісанне каралевай законапраекта лічыцца фармальнасцю. Як правіла манарх падпісвае ўсе законы, ухваленыя парламентам.
У адпаведнасці з планам прэм'ера Борыса Джонсана, ухваленым парламентам у снежні мінулага года, Брытанія павінна афіцыйна пакінуць Еўрасаюз 31 студзеня а 11 гадзіне вечара.
Еўрапарламент прагаласуе па пытанні згоды на выхад 31 студзеня. Чакаецца, што еўрадэпутаты ўхваляць ужо прынятую брытанскім парламентам здзелку з ЕС.
Каментары