У чацвер, 14 лістапада, невядомы пачаў страляць у сярэдняй школе ў горадзе Санта-Кларыта, Каліфорнія.
Падчас страляніны атрымалі раненні сама меней шэсць чалавек. Двое знаходзяцца ў крытычным стане.
Супрацоўнікі паліцыі эвакуіравалі дзяцей са школы, дзе вучацца каля 2300 вучняў. Іх з паднятымі рукамі суправадзілі ў школьныя аўтобусы. Усіх пацярпелых даставілі ў бальніцу.
Каментары