Здарэнне адбылося раніцай 30 жніўня на восьмым паверсе ў доме па вуліцы Народнага Апалчэння ў Гомелі, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.
Супрацоўнікі МНС, што прыбылі на месца здарэння, пажар ліквідавалі. У кватэры былі знойдзены целы дзвюх жанчын без прыкмет жыцця, а таксама гаспадар кватэры, ён шпіталізаваны. Яго стан ацэньваецца як цяжкі. Пад вокнамі кватэры знойдзена цела яшчэ аднаго мужчыны.
Паводле папярэдніх звестак, прычынай пажару магло стаць неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Вядома, што раней гаспадар кватэры неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў карыстання жылымі памяшканнямі ў сувязі з антысанітарным станам кватэры.
Каментары