У структуры спажывання алкаголю ў Беларусі 49% прыпадае на моцныя спіртныя напоі (часцей за ўсё гарэлку, каньячныя вырабы).
Пра гэта паведаміў 11 ліпеня каардынатар праграм па грамадскім здароўі краінавага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Валянцін Русовіч, пішуць Мінск-Навіны.
— Па ацэнках СААЗ, мадэль спажывання алкаголю жыхарамі Беларусі адпавядае пятай ступені небяспекі — за кошт вялікай прыхільнасці да моцнага спіртнога, — адзначыў В. Русовіч. — У структуры спажывання алкаголю амаль палова — гэта моцнае спіртное, а на мацаваныя віны (з утрыманнем спірту ад 18 градусаў і больш) прыпадае 26%.
Прадстаўнік СААЗ растлумачыў, што бяспечнага ўзроўню спажывання алкаголю няма, але, каб не прывыкнуць да спіртнога, трэба хаця б не перавышаць пэўны парог.
— Для мужчын гэты мінімум складае не больш за дзве стандартныя адзінкі спіртнога ў дзень, для жанчын — не больш за адну, — растлумачыў В. Русовіч. — І пры гэтым не менш чым два дні на тыдзень ад алкаголю трэба цалкам устрымацца.
В. Русовіч таксама патлумачыў, што такое стандартныя адзінкі.
— Адна стандартная адзінка - гэта 10 грамаў чыстага спірту, роўная аднаму куфлю піва (0,33 л), ці аднаму келіху сухога віна, ці чарцы гарэлкі аб'ёмам 35 мл, - сказаў ён.
Каментары