Меркаванні88

У Радзе бяспекі Уцюрын адказваў за міліцыю, часта сустракаўся з Шуневічам і Караевым

Традыцыйна склалася, што намеснікі дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі прадстаўляюць розныя сілавыя блокі: міліцыю, армію і КДБ. Гэта было зроблена для таго, каб ураўнаважыць уплывы розных сілаў на прыняцце рашэнняў.

Андрэй Уцюрын на сустрэчы МУС па пытанні распаўсюду наркотыкаў. Фота БелТА. 

Міністэрства абароны ў Радзе бяспекі прадстаўляе генерал-маёр Міхаіл Пузікаў, які доўгі час быў намеснікам міністра абароны.

Ад КДБ — Уладзімір Арчакаў. Да прызначэння ў Раду бяспекі Арчакаў узначальваў Віцебскае абласное ўпраўленне КДБ. Дарэчы, менавіта Арчакаў — адзін з аўтараў канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі, якая зусім нядаўна была на парадку дня.

У сферу адказнасці Андрэя Уцюрына ўваходзіла Міністэрства ўнутраных справаў.

Дарэчы, цікавы факт: калі паглядзець біяграфіі дзяржсакратара Рады бяспекі (Станіслава Зася), а таксама трох ягоных намеснікаў, то высветліцца, што ў Беларусі нарадзіўся толькі Міхаіл Пузікаў.

Уцюрын вучыўся акурат у міліцэйскіх навучальных установах (Саратаўскае вышэйшае вайскова-каманднае вучылішча МУС Расіі і Акадэмія МУС Беларусі). Нядоўгі час да прыходу ў Службу аховы Лукашэнкі Уцюрын папрацаваў у органах міліцыі.

Паглядзім таксама на тыя мерапрыемствы, дзе прысутнічаў Уцюрын. Ён бярэ ўдзел у выніковых калегіях МУС за год, быў на сумесных трэніроўках беларускага і кітайскага спецназаў унутраных войскаў, на нарадах МУС па супрацьдзеянні распаўсюду наркотыкаў, віншаваў атрады міліцыі асаблівага прызначэння (спецназы) з 30-годдзем, уручаў узнагароду ад імя Рады бяспекі начальніку АМАПа Мінгарвыканкама Дзмітрыю Балабе, меў цесныя кантакты з міністрам Ігарам Шуневічам па лініі БФСА «Дынама».

Лагічна, што ва Уцюрына вельмі частымі былі кантакты з міністрам унутраных справаў Ігарам Шуневічам і кіраўніком унутраных войскаў Юрыем Караевым.

Адзначым, што крымінальную справу ў адносінах Уцюрына расследуе КДБ.

Чытайце:

КДБ арыштаваў Андрэя Уцюрына — намесніка старшыні Рады бяспекі, былога начальніка службы аховы Лукашэнкі

Пяць фактаў пра Андрэя Уцюрына, які 7 гадоў кіраваў службай аховы Лукашэнкі

КДБ пра затрыманне Уцюрына: «Без каментароў»

Што пісаў у твітары сын Андрэя Уцюрына пасля затрымання бацькі

Як выглядае катэдж у Драздах, які належыць арыштаванаму Андрэю Уцюрыну

КДБ не пашкадаваў нават кватэру Уцюрыных, пабудаваную з ільготным крэдытам і аформленую на жонку

Каментары8

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго12

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе купілі самую дарагую кватэру ў Мінску ў верасні?2

У Беларусі некалькі дзён могуць быць праблемы з інтэрнэтам3

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»14

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях12

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго12

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Галоўнае
Усе навіны →