Грамадства1818

Макей адказаў Мядзведзеву: Будзем працаваць над умацаваннем нашага суверэнітэту

Былыя міністры замежных спраў Беларусі Міхаіл Хвастоў, Пятро Краўчанка, Уладзімір Сянько і Урал Латыпаў. Уладзімір Макей — пасярэдзіне.

Беларусы на працягу многіх стагоддзяў марылі аб незалежнасці, таму сёння краіна проста абавязаная заставацца суверэннай. Так кіраўнік МЗС Уладзімір Макей пракаментаваў словы Дзмітрыя Мядзведзева аб «больш паглыбленай інтэграцыі», піша Tut.by.

— Я лічу, што, калі спытаць пераважную колькасць грамадзян нашай краіны, яны адназначна скажуць, што Беларусь павінна заставацца незалежнай і суверэннай дзяржавай. Пра гэты суверэнітэт і незалежнасць мы марылі, думалі на працягу многіх-многіх стагоддзяў. У нашай сучаснай гісторыі мы дамагліся гэтага, таму мы павінны і далей працаваць над умацаваннем нашага суверэнітэту. Зразумела, што, як кажа прэзідэнт, гэта дорага каштуе, але мы павінны разумець гэта і павінны зрабіць так, каб кожны ўносіў ўклад у гэты працэс — ва ўмацаванне нашага суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці, — сказаў Уладзімір Макей пасля цырымоніі ўзняцця сцяга Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Новы сцяг МЗС Уладзімір Макей назваў баявым сцягам і адзначыў, што сёння ведамства не змагаецца на полі бою са зброяй у руках, але дыпламаты вядуць баталіі ў палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах на міжнародных пляцоўках.

Нагадаем, на пасяджэнні саюзнага Саўміна ў Брэсце прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў абвясціў умову, пры якой Расія гатовая пайсці на саступкі па пытанні нафты і газу, - «больш паглыбленая інтэграцыя» у рамках дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ад 8 снежня 1999 года. Згодна з дакументам, у краін павінна быць адзіная валюта, адзіны суд, адзіная мытня, а таксама адзіны парламент.

Аляксандр Лукашэнка, каментуючы словы Мядзведзева, сказаў, што «разумее гэтыя намёкі: атрымайце нафту, але давайце разбурайце краіну і ўступайце ў склад Расіі», і заявіў, што Беларусь ніколі ня ўвойдзе ў склад суседняй дзяржавы.

Пазней у Крамлі заявілі, што тэма магчымага аб'яднання Расеі і Беларусі ў адзіную дзяржаву не абмяркоўваецца.

Каментары18

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам10

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску будуюць завод, які зможа перапрацоўваць усё смецце сталіцы11

Забыты на дзесяцігоддзі антыбіётык можа стаць зброяй супраць супербактэрый3

Вучоныя зафіксавалі, як сперматазоіды парушаюць адзін з законаў фізікі2

Аўтамабіль хуткай дапамогі ўрэзаўся ў агароджу на трамвайных пуцях у Мінску

Опцыі адмаўчацца ў спартсменаў больш няма. Цяпер не толькі «нада», але і па першым шчаўчку12

«Я зразумела, што не стамілася». У Мінскай вобласці здаюць домікі на вадзе за 800 рублёў у суткі — каментатары ў шоку6

Жудаснае ДТЗ у Кітаі: машына ўляцела ў натоўп людзей

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца45

Беларускі журналіст уцёк ад рэпрэсій, а цяпер яго могуць выслаць з Еўропы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам10

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам

Галоўнае
Усе навіны →