Канал Рамана Пратасевіча апублікаваў фота Марыі Калеснікавай з бацькам.
«Сёння сустрэліся з Марыяй» — падпісаў апублікаванае фота Пратасевіч.
Сустрэча Калеснікавай з татам адбывалася ў турэмнай бальніцы. Былыя палітзняволеныя пазналі антураж месца здымкаў.
Невядома, ці Калеснікава зараз праходзіць лячэнне, ці яе прывялі з памяшкання камернага тыпу, дзе, хутчэй за ўсё, утрымліваюць.
Апошні раз Марыя і яе тата бачыліся ў снежні 2022.
23 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка заявіў карэспандэнту ВВС Стывену Розэнбергу, што сям‘я можа бачыцца з Калеснікавай і што яна нічым не адрозніваецца ад «мільёна» іншых палітвязняў.
Таксама Лукашэнка тады адказаў на пытанне пра магчымае памілаванне для Марыі.
«У нас ёсць закон: чалавек усвядоміў сваю віну, ён звярнуўся да прэзідэнта (як і ў многіх іншых краінах) з просьбай аб памілаванні — ну што ж, мы разгледзім. Калі будзе такі зварот Калеснікавай, я абавязкова разгледжу», — сказаў Лукашэнка.
Марыя Калеснікава, асуджаная на 11 гадоў калоніі, адбывае пакаранне ў Гомельскай ПК-4. Апошні ліст ад яе родныя атрымалі 15 лютага 2023 года. Да Марыі ўвесь гэты час не мог трапіць адвакат, ёй забароненыя пасылкі.
-
Дзядуля з Віцебска запосціў фота са скрынкай ад тэлевізара і стаў зоркай тыктоку. А яго сябар ператварыўся ў мем
-
«Не ем пасля шостай і кожны дзень раблю «нажніцы». Сакрэты бадзёрасці і гісторыя жыцця 99-гадовых сясцёр-блізнятак з Ваўкавыска
-
Скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава з Пінска, якую неаднаразова судзілі за «экстрэмізм»
Каментары