«Мы — надзейны тыл». Кандыдат-спойлер Чамаданава знялася з выбараў
Галоўны ідэолаг Мінска, палкоўнік міліцыі Вольга Чамаданава 12 лістапада знялася з выбараў.
Чамаданава сказала, што здымае кандыдатуру, бо Лукашэнка — лепшы за яе і такі запыт грамадства. Чамаданава распавяла, што яна з Саюзам жанчын, які вылучаў яе кандыдатуру, пачулі запыт грамадства «на кансалідацыю вакол нашага прэзідэнта».
«Мы разумеем цудоўна, што ніхто акрамя нашага прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі сёння не зможа забяспечыць тую бяспеку, у якой мы знаходзімся; бяспека нашай краіны ў першую чаргу і, вядома ж, такое паступальнае развіццё нашай дзяржавы», — патлумачыла яна.
Чамаданава не хавае, што з'яўлялася спойлерам на выбарах.
«Мы — каманда нашага прэзідэнта. Мы былі і застаемся гэтай камандай. І самае галоўнае — мы надзейны тыл, у чым можна не сумнявацца. У сувязі з гэтым я прыняла рашэнне не ўдзельнічаць у далейшай электаральнай кампаніі», — дадала Чамаданава.
Раней сёння стала вядома, што старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага саюза афіцэраў Сяргей Бобрыкаў заявіў аб рашэнні спыніць свой удзел у кампаніі па выбарах прэзідэнта. Ён патлумачыў гэта тым, што іншыя афіцэры папрасілі яго зрабіць гэта, каб не дапусціць дваістых думак: галасаваць за Лукашэнку ці за Бобрыкава.
-
Дзядуля з Віцебска запосціў фота са скрынкай ад тэлевізара і стаў зоркай тыктоку. А яго сябар ператварыўся ў мем
-
«Не ем пасля шостай і кожны дзень раблю «нажніцы». Сакрэты бадзёрасці і гісторыя жыцця 99-гадовых сясцёр-блізнятак з Ваўкавыска
-
Скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава з Пінска, якую неаднаразова судзілі за «экстрэмізм»
Каментары