Грамадства99

Міліцыя запрашае сфатаграфавацца з «Мінскім гарадавым»

На сайце МУС Беларусі ёсць старонка, прысвечаная музею гэтага ведамства. Там прапануецца цалкам бясплатна наведаць 5 залаў музея, дзе можна даведацца аб ахове правапарадку ў часы Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, пазнаёміцца ​​з дзейнасцю беларускай міліцыі ў 1917 - 1939 гадах, вывучыць працу міліцыі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і многае іншае, звяртае ўвагу kp.by.

Таксама тут паведамляецца, што недалёка ад будынка музея МУС на вуліцы Гарадскі Вал ўстаноўлена скульптурная група «Мінскі гарадавы». «Гэта ўдалае месца для памятнага фотаздымка», - паведамляецца на сайце МУС.

Скульптура «Мінскі гарадавы» стала адной з самых вядомых у сталіцы дзякуючы нядаўняму скандалу. На сайце МУС з'явіўся відэаролік, дзе 16-гадовы ліцэіст Арсеній просіць прабачэньня перад скульптурай. Паведамлялася, што хлопец «з хуліганскіх меркаванняў нанёс удар рукой па твары скульптурнай кампазіцыі». Яго затрымалі, склалі адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства. Пазней было прынята рашэнне аб закрыцці адміністрацыйнай справы. Потым ля скульптуры ўзнік своесаблівы флэшмоб з ахвотных сфатаграфавацца.

Падлетак, які даў поўху скульптуры гарадавога, просіць прабачэння ў помніка і міліцыянтаў

Падлетка, які даў поўху гарадавому, апраўдалі: парушэння закону няма

Крыніцы: за іміджавы правал з выбачэннямі перад гарадавым звольнены прэс-сакратар МУС Георгій Яўчар

Каментары9

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →