Амапаўцы ў масках у жывым эфіры затрымалі берасцейскага блогера Пятрухіна ВІДЭА
Раніцай 30 жніўня берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна затрымалі праваахоўнікі ў масках. Ён паспеў зняць гэта на відэа.
«Хлопцы, да мяне ломіцца міліцыя. Я ў шоку», —- кажа Сяргей Пятрухін, пачынаючы відэа. Праз некалькі секунд у кадры з'яўляецца чалавек у масцы, які крычыць: «На зямлю! Рукі за спіну!»:
Потым Пятрухіну зачытваюць санкцыю пракурора на ператрус. Калі ў блогера адабралі тэлефон, трансляцыя перарвалася.
На Пятрухіна заведзена крымінальная справа за абразу міліцыянта.
Каментары