У цэнтры Масквы аўтамабіль таксі выехаў на пешаходную частку і збіў людзей. Аварыя адбылася на вуліцы Іллінцы, каля Гасцінага двара. Кіроўца затрыманы.
«Па папярэдніх дадзеных, па медыцынскую дапамогу звярнуліся сем чалавек. Папярэдняя прычына ДТЗ - не справіўся з кіраваннем», - удакладнілі РБК у праваахоўных органах.
Сярод пацярпелых — грамадзяне Мексікі. Кіроўца мог сесці за руль у стане ап'янення. Цяжка пацярпелых у выніку ДТЗ, па словах крыніцы, няма, адна жанчына знаходзіцца ў стане сярэдняй цяжкасці, у іншых стан здавальняючы.
Каментары