У Беларусі 9 Мая адзначаўся Дзень Перамогі, у Мінску праводзіліся парады ды акцыі Несмяротнага палка, а еўрапейскія краіны ў гэты дзень святкавалі гадавіну свайго яднання.
Не ўсе ведаюць, што 9 мая 1950 года быў здзейснены важны крок да ўтварэння сучаснага Еўрапейскага саюза: французскі міністр замежных спраў Рабэр Шуман агучыў дэкларацыю, у якой былі сфармуляваныя першыя прапановы яднання еўрапейскіх краін. Цяпер у ЕС уваходзяць 28 дзяржаў, у працэсе выхаду знаходзіцца Вялікабрытанія. Усе гэтыя краіны аб'яднаныя, але адначасова розныя і маюць чым уразіць наведвальніка.
Ніжэй знаходзіцца тэст-практыкаванне, дзе вы можаце ўзгадаць (або даведацца), як выглядаюць найбуйнейшыя гарады еўрапейскіх краін. Задача ў тым, каб злучыць карткі з выявай горада і з яго назвай. Калі выпадкова спалучылі карткі няверна, іх можна раз'яднаць, правёўшы курсорам уніз ад месца, дзе яны злучаюцца. Уражаннямі дзяліцеся ў каментарах.
Каментары