Культура1010

Хто яна — паспяховая беларуская менеджарка культуры?

Анжэліка Крашэўская больш за 17 год займаецца менеджментам у сферы культуры, арганізацыяй кіна- і тэатральных фестываляў. Гэта ў тым ліку дзякуючы ёй мы маем магчымасць бачыць у Беларусі найлепшыя сусветныя тэатральныя пастаноўкі жыўцом на фестывалі «Тэарт», а таксама ў запісу глядзець спектаклі ў межах праекта «TheatreHD», пранікацца выдатным кіно на «Лістападзе».

Што важна, у гэтых падзеях прасоўваюцца беларускія аўтары, драматургі і рэжысёры, для іх ёсць асобныя праграмы. А Цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў «АРТ Карпарэйшн», дырэктаркай якога Анжэліка з’яўляецца, ставіць уласныя пастаноўкі («Anti[gone]», «Опіум», «Крыжовыпаходдзяцей»).

Каб аб’яднаць тое, што было зроблена за шмат год, пад адной маркай, нядаўна на базе Цэнтра запусціўся яшчэ і праект «ТОК» (пра тэатр, адукацыю і мастацтва), са свежай афішай якога мы вас таксама пазнаёмім.

Дадаткова ж мы сустрэліся з Анжэлікай каб распытаць, як быць паспяховым у такой складанай сферы, як культура, і папрасілі некалькі парад для гледачоў, якія збіраюцца сустрэцца з сучасным мастацтвам упершыню.

Я з Брэста, скончыла спачатку Столінскі аграрна-эканамічны каледж, пасля — БДЭУ. Працавала па спецыяльнасці. То бок, я чалавек зусім не з культуры, яна пачалася для мяне з працы ў Купалаўскім тэатры. Мне было няпроста, але я заўсёды шукала дадатковыя веды, каб не быць дылетантам. У мяне ніколі не было ліміту на працу, з дзевяці да шасці там і заўсёды хацелася ставіць планку вышэй, гэта выводзіла мяне на новую прыступку.

Мы цяжка ўспрымаем новае ў мастацтве, таму што нам не дадалі розных адукацыйных рэчаў: у школе, інстытуце, сям’і. Пры гэтым, канечне, не прызнаемся ў гэтым. Каму хочацца быць з кляймом неадукаванасці? А на тое, каб займацца самаадукацыяй, часу не стае. Пры гэтым мы вельмі хутка падхопліваем новыя рэчы ў фэшн-індустрыі, напрыклад. Ніхто не хоча выбівацца з кантэксту: раз мода дыктуе правілы, як быць белай варонай? Тое самае з ежай: мы хутка прынялі японскую кухню, проста фанацеем ад яе, але калі гаворка зайшла б пра японскі тэатр, беларусы б пачалі моршчыцца.

Нават моладзь складана ідзе на эксперыменты. Мастацтва — гэта пра эмоцыі. І мы прызвычаіліся да рамак: прыходзіш у тэатр, там акцёры дэкламуюць тэкст. Калі гэта камедыя — можна пасмяяцца. Калі трагедыя — паплакаць. А калі эмоцыі незразумелыя, складана ў сабе разабрацца і рызыкаваць не хочацца.

Фота са спектакля «Крыжовыпаходдзяцей». Аўтар Ihar Chyshchenia.

Як рыхтавацца да сучасных рэчаў? Хаця б мінімальна нешта пачытаць, а не чакаць, што нехта там усё раскажа. І галоўнае — не баяцца і спрабаваць. Нават на дрэнныя выставы і кіно трэба аднойчы схадзіць, каб пасля мець магчымасць параўноўваць.

Наш праект «TheatreHD», які карыстаецца папулярнасцю ў Мінску і ў межах якога цяпер плануецца трансляцыя намінантаў «Залатой маскі», мы хацелі паказаць і ў іншых кінатэатрах абласных цэнтраў. Здавалася б, яны першымі мусяць ініцыяваць падобныя рэчы, але прасцей ісці па накатанай, інакш трэба прыдумаць, як папрацаваць з аўдыторыяй, захапіць іх увагу, цікава расказаць пра праект… Лягчэй нічога не рабіць. Але такім чынам людзей пазбаўляюць выбару. У супермаркеце мы можам абраць, што нам сёння есці. А ў абласных кінатэатрах — не. Адзін папкорн, баявікі і меладрамы.

Анжэліка Крашэўская.

Калі Зміцер Ваўкастрэлаў ставіў у нас «Журботнага хакеіста» Пашы Пражко, наш Цэнтр як недзяржаўная арганізацыя, павінен быў атрымаць на паказы гастрольнае пасведчанне. І чыноўнікі ад культуры, толькі ўбачыўшы такі загаловак, напружыліся. Адразу ўключылася параноя. Сітуацыя абсурдная, бо тэкст зусім бяскрыўдны, толькі што галоўны герой у ім — сапраўды хакеіст. І такі абсурд можа здарыцца з кожным, бо ўсе баяцца, не хочуць лішніх праблем. Міністры культуры змяняюцца, але дзяржслужачыя рухаюцца туды-назад то па вертыкалі, то па гарызанталі. Сама сістэма не змяняецца. Але сапраўдны мастак не думае пра ідэалогію. Ён бярэ тэму, якая яго хвалюе, і пачынае дэманстраваць гледачу свае адносіны да яе.

Мы кажам, што жывём у цэнтры Еўропы, але якія існуюць адсылкі да гэтага, акрамя геаграфічных? У Берліне на спектаклі я рыдаю ад разумення, што на пяцігадзінным паказе прысутнічае 80% мужчын. Яны не сядзяць і не п’юць піва з баварскімі каўбаскамі. А ў нас у тэатр ходзяць, у асноўным, жанчыны. Добра, калі яны выцягнуць з сабой партнёра. Культуры розныя. Хочацца не проста быць у цэнтры Еўропы, а хочацца ёю з’яўляцца. Чым мы прывабныя? Будзем вечна жыць мінулым і спадчынай Мулявіна? Будзем згадваць, што раней былі мастацкая школа, тэатр, кіно… А што цяпер, нічога няма?

Фота са спектакля «Опіум».

Пакуль нам далёка да такой сітуацыі, як у Даніі, дзе маса цікавых жанчын-рэжысёрак. Канечне, з’яўляюцца такія імёны як Улада Сянькова, Юля Шатун, Дар’я Жук. У харэаграфіі — Вольга Скварцова, Валерыя Хрыпач, Вольга Лабоўкіна. Але ў цэлым у нас і мужчын-рэжысёраў няшмат. Нават калі ты атрымаў неблагія веды, узнікае пытанне: дзе і як рэалізоўвацца? Каму ты патрэбны? Людзі не рызыкуюць ісці ў гэтую прафесію, гэта цяжка. Прасцей займацца святамі, карагодамі і елкамі — вось там нашы жанчыны ад культуры і працуюць.

Пакуль я не хачу падводзіць нейкія вынікі сваёй працы. Па маіх адчуваннях, зроблена яшчэ не так шмат. Гэта ўсё не нейкія там дасягненні, а проста справа, якую я раблю. Недзе атрымліваецца расчысціць завалы, але ты ўсё роўна незадаволены, гэтага мала.

Афіша культурных мерапрыемстваў на май-чэрвень. Больш інфы тут.

Каментары10

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі2

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Васіля Верамейчыка прызналі палітвязнем

Наталля Пяткевіч: Тыкток стаў нашай ядзернай зброяй27

Катэдж у Мінску з саўнай і басейнам прадаюць амаль за 400 тысяч даляраў5

Мінадукацыі зацвердзіла 10 «запаветаў» для школьнікаў і бацькоў10

Журналісты ацанілі, колькі ўкраінцаў загінула ў вайне з расіянамі20

Ціханоўская не будзе заклікаць беларусаў ісці на выбары і пратэставаць65

Міністр сувязі: 5G — гэта ўсяго толькі тэхналогія. Карыстальніку ўсё роўна, 5G, 6 або 47

Перад выбарамі ў Гомелі затрымалі як мінімум 10 чалавек, двух — па крымінальнай справе

Паглядзіце, якая незвычайная птушка заляцела ў Беларусь1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі2

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →