Біткойн страціў за суткі сем адсоткаў кошту на фоне навін аб забароне рэкламы крыптавалют у Google. Пра гэта піша Cointelegraph.
Да 16:30 18 сакавіка біткойн каштаваў 7,5 тысячы долараў, вечарам 17 сакавіка курс вагаўся каля 8 тысяч долараў.
Google у сакавіку абвясціў, што з чэрвеня забароніць рэкламу ICO і крыптавалют. Да пошукавіка на такі ж крок пайшоў Facebook. Планы забараніць рэкламу крыптавалют і крыптавалютных абменнікаў ёсць таксама ў Twitter.
Разам з біткойнам падаюць курсы і іншых крыптавалют.
Каментары