Здарэнні4545

Мінчук абліў белай фарбай суседа, бо той вучыў яго паркавацца па правілах

«Што робяць кіроўцы замест таго, каб не паркавацца на тратуары? Чакаюць цябе каля пад'езда і абліваюць фарбай» — жыхар сталічнага дома па вуліцы Прытыцкага, 78, Аляксандр Рашчынскі на днях пазнаёміўся з добразычлівасцю сваіх суседзяў.

У такім вось адзенні Аляксандр вярнуўся дамоў.

А пачалося ўсё з таго, што на Прытыцкага, 78, паміж 16 і 17 пад’ездамі на тратуары пастаянна пачалі паркавацца машыны — такі чынам там немагчыма было ні нармальна прайсці пешаходам, ні праехаць астатнім аўтаўладальнікам. Асабліва выдзяляліся гаспадары мікрааўтобуса і старога «Фальксвагена». Спачатку Аляксандр проста назіраў за гэтым, пазней вырашыў прыняць меры.

Той самы «Фальксваген».

«Я фатаграфаваў кожны факт парушэння і адпраўляў здымкі ў ДАІ Фрунзенскага раёна. Відаць, суседу пачалі прыходзіць штрафы, бо ў нейкі момант ён зняў са сваёй машыны нумар», — расказаў нам Аляксандр.

Ён сам аўтамабіліст і запэўнівае, што хай не ў самым двары, але побач заўсёды можна знайсці, дзе прыпаркавацца па правілах.

Учора, падчас таго, як мужчына выходзіў з пад’езда, у яго бок паляцела фарба: мужчына сарака гадоў некалькі разоў пырснуў на Аляксандра са слоіка. Хуліган хацеў збегчы, але Аляксандр дагнаў яго і паспрабаваў высветліць, навошта той гэта зрабіў. Адказ быў просты: «Дастаў фатаграфаваць і закладаць у ДАІ».

Той самы «маляр».

На шчасце, Аляксандр сфатаграфаваў твар суседа, таму праваахоўнікам будзе проста прызначыць «маляру» пакаранне: спадар Рашчынскі ўжо падаў заяву ў міліцыю.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары45

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?2

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца18

У Прыпяцкім нацпарку запрашаюць на незвычайную экскурсію — паслухаць роў аленяў

У Беларусі з'явіўся праспект 17 верасня. У якім горадзе?1

Партугалія ў агні: краіну ахапілі лясныя пажары

Рэжым Лукашэнкі дапусціў свой удзел у другім мірным саміце па Украіне. Але пры адной умове16

Памёр карыкатурыст Алег Папоў 6

Сталі вядомыя імёны яшчэ 10 памілаваных палітвязняў1

Мяжу Латвіі з боку Беларусі перасек неапазнаны лятаючы аб'ект, былі паднятыя знішчальнікі НАТА 

БТ збіраецца запусціць яшчэ адзін канал — з прапагандай на англійскай мове5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?2

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?

Галоўнае
Усе навіны →