Каля Букінгемскага палаца, які з'яўляецца рэзідэнцыяй брытанскай каралевы Лізаветы II у Лондане, адмянілі традыцыйны развод ганаровай варты праз павышаны ўзровень тэрарыстычнай небяспекі.
Пра гэта піша выданне Daily Mail, спасылаючыся на прэс-службу Мінабароны Вялікабрытаніі.
Гэта зроблена для таго, каб вызваліць паліцэйскіх, якія ахоўваюць змену варты, і накіраваць сілы аператыўнікаў на ахову іншых будынкаў.
Раніцай паліцыя Лондана затрымала узброенага нажом мужчыну недалёка ад Букінгемскага палаца. Пацярпелых няма. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён не звязаны з тэрарызмам.
Напярэдадні брытанскі прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй заявіла аб павышэнні ўзроўню пагрозы тэрарызму ў краіне з высокага да крытычнага. Яна заявіла пра непазбежнасць новай атакі.
Каментары