З Масквы. Блог Алеся Чайчыца1616

Алесь Чайчыц пра Курапаты: Беларуская ўлада наступіла на міну

Масавыя пратэсты ў рэгіёнах, нечаканае абвастрэньне супрацьстаяньня вакол Курапатаў — сымптомы, што сытуацыя ў Беларусі можа пайсьці ў разнос.

У Беларусі турбулентныя часы. Злашчасны і абсурдны «падатак на дармаедзтва» справакаваў першыя за многія гады масавыя пратэстныя акцыі ня толькі ў Менску, але і ў рэгіянальных цэнтрах. І хаця апазыцыі не атрымалася пакуль што іх ачоліць, пратэсты адразу адбываюцца пад апазыцыйнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі і палітычнымі лёзунгамі («Нет декрету номер три - Лукашенко, уходи»). Рэпартажы кажуць, што шмат хто з удзельнікаў прысутнічаў на апазыцыйнай дэманстрацыі ўпершыню.

Адразу пасьля гэтага — новае абвастрэньне вакол Курапатаў.

Здавалася б,

колькі ўжо можна правакаваць неабыякавую грамадзкасьць, дык не: хтосьці дае і дае ў краіне зь вялізнай і пустой тэрыторыяй дазволы на будаўніцтва ў непасярэднай блізасьці ад месца, дзе савецкія карнікі забілі некалькі дзясяткаў тысячаў беларусаў.

Прычым тое, што Курапаты — месца масавага забойства, не аспрэчвала нават савецкая ўлада. Проста Саветы сьцьвяржалі (а некаторыя іхныя пасьлядоўнікі сьцьвярждаюць і дагэтуль), што забівалі там нацысты. Але па тым, як яны не клапоцяцца пра ўшанаваньне памяці ахвяраў — не камуністычных, дык нацыстоўскіх — відавочна, што ім самім цудоўна зразумела, што на гэтым месцы насамрэч адбывалася.

Беларуская ўлада наступіла на міну.

Можна доўга выцягваць грошы з народу, але рана ці позна надыходзіць момант, калі цярпець людзі болей ня могуць. Яшчэ добра, што з пратэстамі абураных беларусаў абышлося без гвалтоўнага разгону, бо ў такой сытуацыі неасьцярожны рух можа справакаваць некантраляваныя наступствы.

Можна і надалей дазваляць зьдзеквацца з памяці ахвяраў савецкіх рэпрэсій, але такое нахабства можа зрабіцца каталізатарам масавых агульнапалітычных і агульнаэканамічных пратэстаў.

Менавіта з Курапатаў і разгону акцыі на Дзяды пачаўся ўзьлёт Беларускага Народнага Фронту ў канцы 80-х і пачатку 90-х, які скончыўся падзеньнем савецкай дыктатуры ў Беларусі.

Выйсьце толькі адное: адмена «падатку на дармаедзтва», касаваньне будаўніцтва ў Курапатах з кампэнсацыяй забудоўнікам і абсталяваньнем у Курапатах паўнавартаснага мэмарыялу. Як слушна заўважыла Сьвятлана Калінкіна — дрыфт перад сымбалічным істуканам на Плошчы Перамогі палічаны «зьнявагай помніка», а з будаўніцтвам на рэальных костках людзей у Курапатах ўлада чамусь праблемаў ня бачыць.

Улада і праўладныя СМІ кажуць пра патрэбу кансалідацыі беларускага грамадзтва ў цяжкія часы. І кансалідацыя сапраўды патрэбная: акрамя крызісу ў эканоміцы, ёсьць фактар непрадказальнага і патэнцыйна агрэсіўнага суседа, у якога таксама крызіс і які мае сьвежы вопыт вырашэньня сваіх унутраных праблемаў за кошт вонкавай палітыкі. Ёсьць небясьпека нестабільнасьці ў Беларусі і ёсьць уплывовая і моцная сіла, патэнцыйна зацікаўленая ў дэстабілізацыі.

Але

забясьпечыць стабільнасьць і зьнізіць напружанасьць можа толькі паступовая дэмакратызацыя і толькі адкрыты дыялёг. Толькі рэальнае ўключэньне ўсяго грамадзтва ў абмеркаваньне праблемаў і выпрацоўку рашэньняў.

Гэта разумее пад сабой у тым ліку й кампрамісы з той часткай грамадзтва, якая не падтрымлівае цяперашнюю ўладу.

Каментары16

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць8

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка панаракаў, што Арменіі няма на саміце АДКБ

У Гомельскай вобласці прайшоў «свінацыд», у некаторых раёнах выжыла толькі кожная 20-я свіння2

Пуцін прыгразіў ударыць «Арэшнікам» па «цэнтры прыняцця рашэнняў» у Кіеве4

«Задрыжаць і атарапеюць». МЗС Расіі абяцае кары ЗША з-за дазволу Украіне выкарыстоўваць ATACMS для ўдараў па Расіі12

Патрыярх Кірыл заклікаў не баяцца ядзернай зброі, таму што хрысціян не страшыць канец свету29

На таргі выставілі чыгунку пад Мінскам

Салістка «Начных снайпераў» звалілася з балкона падчас выступу ў Санкт-Пецярбургу

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе13

Украінскі сцяг замест расійскага з'явіўся ўчора на вялізарным экране ў Астане ў часе візіту Пуціна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць8

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →