Свет66

У Расіі жанчыну адправілі ў калонію за рэпост відэа, якое дапамагло злавіць садыстаў

22 снежня Курганскі абласны суд пацвердзіў прысуд выхавальніцы дзіцячага сада Яўгеніі Чуднавец — яна правядзе пяць месяцаў у калоніі за распаўсюд дзіцячай парнаграфіі. Злачынства Чуднавец ў тым, што яна рэпоснула відэа «Укантакце», каб прыцягнуць увагу да здзекаванняў з дзяцей. Дзякуючы гэтаму відэа людзей, якія здзекаваліся з 10-гадовага хлопчыка, удалося прыцягнуць да адказнасці. «Медуза» коратка пераказвае расследаванне журналіста «Медиазоны» Мікіты Салагуба, які падрабязна разабраўся ў гэтай справе.

Фота Яўгеніі Чуднавец з «Укантакце»

Гісторыя відэароліка з малалетнім хлопчыкам пачалася ў жніўні 2015 года ў горадзе Катайск Курганскай вобласці. 23-гадовая выхавальніца дзіцячага лагера «Чырвоныя арлы» Таццяна Куршава адпачывала з сяброўкай у кафэ і забылася ў установе свой тэлефон. Яго потым знайшоў мясцовы студэнт Кім Данелян, які з дапамогай бацькі Эрнста паспрабаваў высветліць, каму належаў апарат. На карце памяці яны знайшлі трохсекунднае відэа з голым хлопчыкам.

«У яго былі прыспушчаны штаны і трусы, зверху на ім была надзета нейкая кофта цёмнага колеру, пры гэтым было відаць, што хлопчык нахіліўся крыху наперад, а ў анальнай адтуліне ў гэтага хлопчыка знаходзіўся нейкі прадмет, падобны да алоўка», — потым распавёў Эрнст Данелян на допыце следчага.

Данелян паспрабаваў звязацца з Куршавай праз «Укантакце». Ён пераслаў ёй відэазапіс у чаце, але дзяўчына адмовілася з ім мець зносіны. Затое ролік, які з'явіўся ў раздзеле «Мае відэа», заўважыла іншая жыхарка Катайска, выхавальніца Яўгенія Чуднавец. Відэа так яе абурыла, што яна вывесіла яго ў сваёй суполцы, дзе было 288 чалавек. Менавіта там трохсекундны ролік заўважыў супрацоўнік мясцовага аддзела паліцыі. Пасля гэтага Чуднавец выдаліла ролік па парадзе сяброўкі.

Неўзабаве была заведзеная крымінальная справа па гвалтоўных дзеяннях супраць непаўналетняга. Куршава і важаты лагера Даніл Безбароды, які быў у пакоі падчас здымкі відэа, заявілі, што 10-гадовы выхаванец сам вырашыў засунуць аловак у анус, а яны проста апынуліся побач. Рэпліку «Глядзі, на цябе глядзіць уся краіна!», якая прагучала ў кадры, дзяўчына назвала жартам. Дзіця на допыце распавяло, што аловак уставілі выхавальнікі, якія сістэматычна з яго здзекаваліся.

Амаль праз год пасля страты тэлефона, у чэрвені 2016-га, суд прызнаў Куршаву і Безбародава вінаватымі ў гвалце з дзіцяці і вырабе парнаграфіі. Выхавальніца атрымала шэсць гадоў калоніі, важаты — тры гады.

Праз месяц пасля прысуду Чуднавец раптам высветліла, што ўжо паўгода ідзе расследаванне па другой справе — на гэты раз ужо яе падазравалі ў распаўсюдзе парнаграфіі. Да завяршэння першай справы ёй ніяк пра гэта не паведамілі, але потым у следства з'явіўся важкі аргумент: парнаграфічны характар відэа ўжо замацаваны ў прысудзе суда. Усе экспертызы былі аўтаматычна далучаныя да новага расследаванні, і ўжо ў пачатку лістапада Чуднавец прысудзілі да паўгода калоніі, а яе трохгадовага сына вырашылі аддаць органам апекі.

Рэальны тэрмін для жанчыны, якая спрабавала прыцягнуць увагу да здзекаванняў з дзіцяці, выклікаў вялікі рэзананс. Справу асудзіла ўпаўнаважаная па правах дзіцяці Ганна Кузняцова: «Што за рашэнне такое: чалавек, які спрыяў раскрыццю злачынства, панёс яшчэ і адказнасць, і яе ўласнае дзіця аказалася на мяжы дзіцячага дома?!» Кіраўнік СК Аляксандр Бастрыкін запатрабаваў правесці праверку. Неўзабаве пасля гэтага нават абвінавачанне папрасіла апеляцыйную інстанцыю замяніць пакаранне Чуднавец, а не адпраўляць яе ў калонію.

Ні хадайніцтва абвінавачвання аб замене тэрміну на папраўчыя работы, ні просьба абароны апраўдаць Чуднавец не паўплывалі на рашэнне суда. Ён адмяніў рашэнне аддаць сына Чуднавец у прытулак, але тэрмін для самой абвінавачванай знізіў толькі на месяц. Цяпер адвакаты маюць намер звярнуцца ў ЕСПЧ.

«Паказанні, дадзеныя мною ў ходзе расследавання крымінальнай справы [у дачыненні да Куршавай і Безбародава], пацвярджаю ў поўным аб'ёме, да іх мне дадаць няма чаго. Жадаю, каб Чуднавец, якая размясціла мае здымкі ў сетцы інтэрнэт, прыцягнулі за гэта да вызначанай законам адказнасці», — так, паводле пратакола, заявіў следчаму 10-гадовы хлопчык.

Каментары6

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць2

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Усе навіны →
Усе навіны

Трансгендарная дачка Ілана Маска адказала на яго гучныя заявы12

У дзень цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Францыі адбыліся дыверсіі на чыгунцы1

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»3

Якая сетка кафэ самая распаўсюджаная ў Беларусі? Гэта не «Бургер Кінг» і не былы «Макдональдс»2

95-гадовая жанчына патанула ў каркасным басейне ў Лёзненскім раёне1

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць2

Сілавікі выклікаюць на размовы — што трэба ведаць

Галоўнае
Усе навіны →