Амерыканскі спецназ у ірацкай правінцыі Кіркук захапіў жывым аднаго з верхаводаў групоўкі «Ісламская дзяржава» Абу Амара аш-Шышані.
Пра гэта ў нядзелю, 27 снежня, паведаміла інфармагенцтва EIN.
Спецназ затрымаў таксама двух палявых камандзіраў ІГ і знішчыў семярых баевікоў у выніку спецаперацыі. Трох экстрэмістаў даставілі ў горад Сулейманія на паўночным усходзе Ірака.
У кастрычніку 2014-га аш-Шышані гразіў уварваннем ў Расію. У гутарцы з бацькам ён абяцаў, што «вернецца дадому і пакажа гэтым рускім».
Абу Амар аш-Шышані (сапраўднае імя Тархан Батырашвілі) нарадзіўся ў 1986 годзе ў цясніне Панкісі. Гэта горная цясніна ў Грузіі, населеная чачэнцамі. Ён адслужыў у арміі, а пазней быў асуджаны за незаконнае захоўванне зброі. У 2012 годзе паехаў у Ірак і стаў адным з палявых камандзіраў «Ісламскай дзяржавы».
Раней расійская армія абвяшчала пра знішчэнне аш-Шышані ў выніку авіяўдару ў Сірыі.
Каментары