Улада1313

Лукашэнка: Мы будзем абараняцца ад тых, хто ставіць сваёй мэтай на нас нападаць

Беларусь у ваеннай сферы будзе і ў далейшым прытрымлівацца выключна абарончай стратэгіі. Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы РВУП «Завод дакладнай электрамеханікі» ў Дзяржынскім раёне.

Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў магчымыя домыслы аб тым, што Беларусь бразгае зброяй або іграе мускуламі. «У нас сёння, заўтра таксама, выключна абаронная стратэгія. Мы ні на кога не збіраемся нападаць, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мы будзем абараняцца ад тых, хто паставіць за сваю мэту на нас нападаць, весці супраць нас вайну». Гэта, падкрэсліў ён, выключна абарончая стратэгія. Сутнасць яе ў тым, каб праціўнік задумаўся, перш чым весці супраць Беларусі вайну або ж ствараць нейкі канфлікт. «Мы павінны нанесці яму непрымальны ўрон, калі ён вырашыць нас атакаваць. Непрымальны ўрон, непрымальныя страты — вось галоўнае. І гэта выключна абарончая тактыка», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

У Беларусі ёсць усе ўзбраенні, але разам з тым ставілася задача распрацаваць сваю ракетную тэхніку, паколькі менавіта яна можа нанесці той самы непрымальны ўрон праціўніку ў выпадку яго з'яўлення, працягнуў ён.

Такая тэхніка ў Беларусі была створана. Так, сёння кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з ходам работ па лакалізацыі вытворчасці ракет рэактыўнай сістэмы залпавага агню (РСЗА). Прэзідэнту былі прадстаўлены машыны РСЗА «Паланэз» і абсталяванне для выпрабавання ракетных рухавікоў. «Далей павінен быць новы этап, мы не павінны на гэтым спыняцца, — паставіў задачу Аляксандр Лукашэнка. — Мы павінны ісці далей у рамках міжнародных пагадненняў і дагавораў і ствараць больш сучасную ракетную тэхніку».

Акрамя таго, у Беларусі асвоілі тэхналогіі прадаўжэння тэрміну службы ракет. «10 тысяч у год — гэта вельмі добра. Трэба — значыць паскорымся», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка, адобрыўшы такі гаспадарлівы падыход.

Каментары13

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна13

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

Прыгожая традыцыя ў Берліне працягваецца. Дзясяткі тысяч заўзятараў «Уніёна» спявалі на стадыёне калядныя песні3

У Еўропе падымуць цэны на новыя аўто, каб стымуляваць пераходзіць на электрамабілі. Ці закране гэта Беларусь?29

Навагоднія падарункі ад Слуцкага сыраробнага камбіната ўразілі сваёй шчодрасцю10

На вуліцах Львова жыццё спаборнічае са смерцю ФОТАФАКТ9

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне49

Пашкоджанні кабеляў працягваюцца. На гэты раз адзін з іх абарваны паміж Эстоніяй і Фінляндыяй4

Масквічы папрасілі Пуціна перанесці будаўніцтва гасцявога комплексу для пасольства Беларусі6

Навошта Лукашэнку «прэзідэнцкі баль» — такая дэманстратыўная і крыху архаічная, сэксісцкая па форме традыцыя?24

Байдэн збіраецца на развітанне ўвесці пакет санкцый супраць «ценявога флоту» Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна13

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →