Ракета-носьбіт «Саюз-У» з грузавым караблём «Прагрэс М-28М» у пятніцу стартавала з касмадрома Байканур у Казахстане.
Запуск ракеты транслявалі ў прамым эфіры. Ён стаў першым запускам касмічнага карабля «Прагрэс М-28М» да Міжнароднай касмічнай станцыі з моманту аварыі, якая адбылася ў канцы красавіка.
На караблі знаходзіцца амаль дзве з паловай тоны грузу для МКС, у тым ліку правізія, якую касманаўтам пасля аварыі яго папярэдніка прыйшлося эканоміць. Акрамя таго, «Прагрэс» вязе на МКС кісларод, паліва і рознае абсталяванне.
Карабель ужо выйшаў на арбіту. Яго стыкоўка са станцыяй чакаецца на працягу двух сутак.
Папярэдні грузавы карабель «Прагрэс» быў запушчаны да МКС 28 красавіка. Пасля запуску ён пачаў некантралюема круціцца і не рэагаваў на каманды з Зямлі. У выніку 8 мая ён згарэў у шчыльных слаях атмасферы. У сувязі з аварыяй запускі караблёў часова прыпынілі.
У канцы чэрвеня аварыю пацярпеў ўжо амерыканскі грузавы карабель, які павінен быў даставіць прадукты на МКС. Ракета Falcon 9 прыватнай кампаніі SpaceX з грузавой капсулай Dragon распалася на часткі неўзабаве пасля запуску. У NASA пасля гэтага заявілі, што харчу на МКС хапае і голад касманаўтам ня пагражае.
Каментары