У сераду ў Чырвоным касцёле будуць маліцца за а. Аляксандра Надсана
29 красавіка (серада) а 17-й у Чырвоным касцёле св.Сымона і Алены ў Мінску адбудзеца імша па святару Аляксандру Надсану
У гэты дзень у Лондане адбудзецца пахаванне святара. Ён быў Апостальскім візітатарам для беларусаў-каталікоў у замежжы. Святар памёр 15 красавіка пасля хваробы. Яму было 88 гадоў.
Каментары