26 лютага ў 17.00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыццё выставы «Гарады на мяжы выжывання: японскія урбаністычныя праекты 1960-х гг».
Мінск стаў дваццаць трэцім горадам свету, дзе экспануецца дадзеная выстава. Упершыню яе прэзентацыя адбылася ў 2010 годзе ў Шанхаі (Кітай). За пяць гадоў працы яна пабывала ў гарадах ЗША (Сіэтл, Лос-Анджэлес, Чыкага, Вашынгтон), Канады (Таронта, Калгары), Францыі, Славакіі, Славеніі, Грэцыі, Італіі, Македоніі, Харватыі. У Беларусь выстава прыехала з нямецкага горада Хале, а з Мінска адправіцца ў Гомель, затым у краіны Афрыкі.
Аўтарам выставы з’яўляецца вядомы архітэктар і дызайнер Наахіка Хіна.
Выстава прысвечана тэме горада - урбанізацыі, праблемам сучасных гарадоў, гарадскому планаванню і пошуку рацыянальных рашэнняў для гарадскога будаўніцтва. У экспазіцыі прадстаўлены эксперыментальныя архітэктурныя праекты, якія з'явіліся ў Японіі ў 1960-х гадах падчас росквіту ідэй урбанізму: «План для Токіа-1960» КэндзаТангэ, праекты архітэктараў-метабалістаў, «Гарады ў паветры» араты Ісадзакі. Гэтыя праекты з'яўляюцца выразам амбіцыйных ідэй па вырашэнні праблем, звязаных з працэсам урбанізацыі ў сучасным свеце: забруджванне навакольнага асяроддзя, аўтамабільныя заторы, недахоп жылых плошчаў і г.д. На прыкладзе праектаў, створаных у Японіі японскімі архітэктарамі, выстава паказвае агульную канцэпцыю новага горада, якая атрымала распаўсюд у іншых краінах свету. Дэманструюцца архітэктурныя мадэлі-макеты, фатаграфіі, відэа, анімацыя.
Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага
адрас: пл. Свабоды, 15
час працы: серада-нядзеля, 11:00-19:00
(017) 321 24 30
Каментары