Пра падзеі ў Данецкім аэрапорце паведамляе ў сваім фэйсбуку рэдактар Цэнзар.нет Юрый Бутусаў
«Данецкі аэрапорт, абстаноўка на 17.40 (18:40 па Мінску), 15 студзеня.
Контратака «кібаргаў» у новым тэрмінале! … Сёння днём у аэрапорт на дапамогу абаронцам прыбыло свежае падраздзяленне нашых дэсантнікаў.
Гадзіну таму ўкраінскія падраздзяленні ў новым тэрмінале распачалі контратаку на другі паверх тэрмінала, каб адкінуць штурмавыя групы расійскай брыгады «Спарта».
У жорсткім блізкім баі праціўнік быў выбіты з большасці памяшканняў на другім паверсе, які мае ключавое тактычнае значэнне для ўтрымання будынка.
Бязлітасны блізкі бой з буйнымі сіламі пяхоты праціўніка сёння працягваецца ўвесь дзень, і працягваецца ў гэтыя хвіліны. Некалькі разоў амаль даходзіла да рукапашнай - праціўнікаў падзялялі 3-5 метраў. Гэта рэальны Сталінград ў 21-м стагоддзі.
Кантроль за тэрміналам у нашых руках. Супернік усталяваў сцягі «ДНР» на краі будынка, і захоўвае пазіцыі ў падвале новага тэрмінала, на трэцім паверсе. Устаноўка сцягоў - гэта адзіны «поспех» праціўніка за дзень.
Чарговы 156-ы «захоп аэрапорта» «Матаролы» скончыўся тым жа, што і ўсе папярэднія штурмы. Расійскія атрады панеслі вялікія страты. Новы тэрмінал пад нашым кантролем, адступаць з тэрміналу нашы войскі не збіраюцца…»
Каментары