Пуцін: «Мы будзем абараняць украінскае насельніцтва, якое адчувае сябе часткай рускага свету»
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія будзе абараняць правы рускамоўнага насельніцтва на Украіне.
«Мы заўсёды будзем абараняць этнічных рускіх на Украіне і тую частку ўкраінскага насельніцтва, украінскага народа, якая адчувае сваю непарыўную не толькі этнічную, але і культурную, моўную сувязь з Расіяй, адчувае сябе часткай шырокага рускага свету», —
сказаў Пуцін на прэс-канферэнцыі ў Вене па выніках перамоваў з прэзідэнтам Аўстрыі.
«Мы, вядома, будзем не толькі ўважліва сачыць, але і адпаведным чынам рэагаваць. Спадзяюся, што ўзброеныя сілы для гэтага не спатрэбяцца», —
дадаў ён.
Паводле яго слоў, Расія разлічвае, што правы грамадзян ўсходняй Украіны будуць улічаныя ў ходзе мірнага працэсу ў гэтай краіне.
Каментары