Спорт1212

Пяць фактаў пра Надзею Скардзіна

Беларуская спартсменка стала трэцяй у індывідуальный гонцы на сочынскай Алімпіядзе.

Вырасла ў шматдзетнай сям’і

У Надзеі два браты, а таксама чатыры сястры. Адна з сясцёр Сафія займалася лыжнымі гонкамі. Самая малодшая — Марыя — крыху пагуляла ў тэніс. Аднак самым спартыўным у сям’і яна называе пляменніка Сцяпана, які гуляе ў футбол. Кажа, што ў хлопчыка вялікая будучыня.

Радзімай лічыць дзве краіны

На пытанне, кім Надзея сябе лічыць больш, беларускай ці рускай, біятланістка адказвае, што абедзве краіны для яе родныя. Яна нарадзілася ў Санкт-Пецярбурзе, але апошнія дзевяць гадоў бегае менавіта за Беларусь.

«З горадам я вызначылася. Мой родны горад — Санкт-Пецярбург. А так — я і руская, і беларуска. «У Беларусі людзі нейкія дабрэйшыя. Гэта я заўважыла, калі прыехала ў Піцер і зашла там у метро. Усе нейкія злыя, засяроджаныя. Беларусы больш разняволеныя».

Прыйшла ў біятлон з лыжаў

Цяжка паверыць, але Надзея не заўсёды займалася з вінтоўкай. Цяпер яна кажа, што «стральба — гэта кайф». У біятлон Скардзіна прыйшла з лыжных гонак, дзе ў яе не ўсё клеілася. Нават збіралася скончыць спартыўную кар’еру.

Паколькі паспрабаць сябе ў біятлоне прапанаваў беларускі трэнер Захараў, то і выступаць яна пачала ў складзе нашай каманды. Біятлонам у Расіі Скардзіна не займалася ніколі. Фактычна вырасла спартсменам высокага класа менавіта ў нашай краіне.

Праблемы з вачыма

Цяпер жа Надзея — адна з самых трапных біятланістак свету. У студзені яна ўсталявала сусветны рэкорд, калі прайшла сямнаццаць гонак без пудла.

Асабліва гэта ўражвае, калі ўзгадаць, што Скардзіна мае хваробу вачэй — астыгматызм, пры якім зрок горшае. «Хвароба з’явілася, бо я часта страляла і вочы часта былі напружаныя, зрок моцна пагоршаў за кароткі перыяд», — казала Надзея. Потым яна зрабіла аперацыю, аднак дактары не абяцаюць, што хвароба ўжо ніколі не вернецца.

Мініятурная

Біятлон — гэта зусім не спорт вялікіх людзей. Рост Надзеі 160 см, а вага — 50 кілаграм. Пры гэтым яна нават не самая маленькая біятланістка, немкі Хенкель і Гёснэр яшчэ меншыя.

Сваімі хобі яна называе пляжны валейбол, а таксама… вязанне. «Сам працэс выдатна супакойвае. Вяжу што-небудзь нескладанае — рукавічкі ды шкарпэткі для пляменнікаў».

На зборах яна жыве ў адным пакоі з Дар’яй Домрачавай.

Каментары12

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Сбербанк: Расіяне праз тэлефонных махляроў перавялі УСУ больш за мільярд даляраў10

Каля дома Трампа ў Фларыдзе адбылася страляніна. Мільярдэр не пацярпеў3

Трамп: Я НЕНАВІДЖУ ТЭЙЛАР СВІФТ!48

У Бараўлянах пара занялася сэксам у скверы. Цяпер у каханкаў праблемы з законам9

Названыя пераможцы конкурсу астранамічнай фатаграфіі ФОТА

Шрайбман патлумачыў, навошта катуюць Калеснікаву і Бабарыку24

Лось з'явіўся проста з ніадкуль. Беларус паказаў жудаснае відэа сутыкнення свайго аўто з жывёлай1

Многія адрамантаваныя iPhone з панядзелка ператворацца ў «цагліны»6

Apple ператварыла свае AirPods у слыхавы апарат. І, здаецца, гэта будзе вялікі поспех

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →