Грамадства77

Памерла дырэктар SATIO, грамадскі дзеяч Жанна Грынюк: ёй было 46 гадоў

19 ліпеня памерла дырэктар групы кампаній SАТІО, псіхолаг і грамадскі дзеяч Жанна Грынюк.
Пра гэта паведаміў дырэктар па маркетынгу і продажах САТІО Уладзіслаў Іванскі. На працягу некалькіх гадоў Жанна Грынюк пакутавала на анкалагічнае захворванне.

Развітанне адбудзецца з 14.00 да 16.00 у Доме смутку «Цырыманіял» па адрасе г. Мінск, вул. Кабушкіна, 49 (уезд з боку вуліцы Куляшова). Пасля 16.00 пахавальная цырымонія накіруецца на радзіму Жанны Уладзіміраўны — ва Урэчча Любанскага раёна, дзе яна і будзе пахавана.

Жанна Грынюк нарадзілася 3 верасня 1966 г. Скончыла факультэт прыродазнаўства Мінскага педінстытута (цяпер БДПУ імя М.Танка).

Скончыла аспірантуру і дактарантуру БДПУ па спецыяльнасці «сацыяльная псіхалогія». Абараніла дысертацыю па тэме «Эканамічнае мысленне». У 1998 годзе прысвоена званне дацэнта.

Заснавальнік і дырэктар Цэнтра сістэмных бізнес-тэхналогій SATIO. Дацэнт, кандыдат псіхалагічных навук.

Стваральнік і старшыня аргкамітэта прафесійнага конкурсу «Брэнд года» ў Беларусі.

Жанна Грынюк быў аўтарам шэрагу навучальных праграм, спецкурсаў, бізнес-адукацыйных праграм, арганізатарам міжнародных канферэнцый і кангрэсаў.

Яраслаў Раманчук напісаў у сваім фэйсбуку.

«Мы страцілі светлага, моцнага і імклівага чалавека. Жанна змагалася ў жыцці і змагалася за жыццё. Так, як толькі яна адна умела. Яна зрабіла сама сябе — і не разбурыла нікога вакол. Жанна — чалавек справы і поспеху, пры гэтым яна захоўвала чуласць і дабрыню. Яна пабудавала дом, пасадзіла вельмі шмат дрэў і стварыла праекты, якія будуць жыць у яе гонар.

Жанна вучыла нас гармоніі інтарэсаў і дыялогу. Яна вучыла слухаць адзін аднаго. Яна застанецца ў памяці узорам сапраўднай беларускай Лэдзі.
Дзіўна, як у ёй, родам з вёскі, натуральна жыла нейкая арыстакратычная высакароднасць».

Каментары7

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі4

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі бацька пайшоў ваяваць ва Украіну пасля гібелі там сына, але першым пахавалі яго самога17

«Калі перайшоў на Videobel па спасылцы». Найлепшыя твіты тыдня5

Хмель у Беларусі вырошчвае адна сям'я. Тата адрадзіў, нашчадкі працягваюць2

52 ахвяры. Гісторыя міжваенных серыйных забойцаў, якія любілі Гродна2

«Што гэта за жалезныя дрывасекі і чаму дзяўчынка зігуе?» ВІДЭА16

Украінскім палонным сёння перад абменам уручылі пакеты з лукашэнкаўскай сімволікай6

«Дактары падазраюць сардэчны прыступ». Беларуса, які абвясціў галадоўку ў Літве, забрала хуткая7

Аршанскага чыноўніка, летась асуджанага за карупцыю, зноў заўважылі побач з кіраўнікамі2

У Мінску збіраюцца пашырыць вуліцу Максіма Багдановіча

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі4

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →