Мінск стаў: закрытыя ўсе выезды з горада, рух на асноўных гарадскіх магістралях паралізаваны
Чытачы паведамляюць, што праехаць па Мінску, а таксама выехаць з горада або заехаць у яго немагчыма.
Стаяць усе напрамкі на выезд з горада:
Вельмі складаная сітуацыя на выездзе з горада ў бок трасы М2 (Мінск — Нацыянальны аэрапорт Мінск) у раёне Уручча — рух цалкам паралізаваны. Траса М2 стаіць у абодва бакі.Практычна цалкам стаіць праспект Незалежнасці ў абодвух напрамках.
Карыстальнікі паведамляюць, што маскоўская траса ў бок Мінска стаіць ад Кургана Славы — супрацоўнікі ДАІ вяртаюць кіроўцаў, прапаноўваючы ім шукаць іншыя шляхі ўезду ў сталіцу.
Каментары