Агенцтва AFP паведаміла аб парушэнні Суданам санкцый ААН з дапамогай самалётаў і ракет, купленых у Расіі і Беларусі.
Агенцтва спасылаецца на экспертаў ААН, якія выявілі выкарыстанне суданскімі ўзброенымі сіламі ў часе канфлікту ў Дарфуры ракет S-8 класа «неба-зямля» і самалётаў СУ-25, купленых у Беларусі ў 2008 годзе, а таксама купленых у Расіі верталётаў Мі-24.
Санкцыі супраць Судана дзейнічаюць з 2005 года пасля крывавага задушэння цэнтральнымі ўладамі паўстання ў правінцыі Дарфур.
Прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных абверг гэта паведамленне аб продажы беларускай зброі Судану, заявіўшы, што Мінск не парушаў эмбарга ААН на продаж зброі ў Судан: «Усё ўзаемадзеянне ў галіне продажу зброі Беларусь ажыццяўляе ў строгай адпаведнасці з міжнародным заканадаўствам і патрабаваннямі Рады Бяспекі ААН».
Каментары