У Магілёве 2 сакавіка затрыманы жыхарСанкт-Пецярбурга , які вёз у паўночную сталіцу Расіі магіляўчанак з мэтай сексуальнай эксплуатацыі.
Як паведамілаафіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, затрыманы сам з’яўляецца выхадцам Магілёўшчыны. У
У сваё чарговае наведванне Магілёва, куды мужчына прыехаў з дзвюма магіляўчанкамі, якія ўжо займаліся прастытуцыяй у Расіі, яму атрымалася завербаваць яшчэ дзвюх дзяўчат.Яны, паслухаўшы расказы пра лёгкія заробкі ўжо «спрактыкаваных» зямлячак, пагадзіліся выехаць у Расію для прастытуцыі. Аднак планы не атрымалася рэалізаваць дзякуючы дзеянням супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія, атрымаўшы аператыўную інфармацыю, спынілі аўтамабіль пецярбуржца з чатырма дзяўчатамі.
Як лічаць у Следчым камітэце, не выключана, што раней затрыманым былі завербаваныя і іншыя жанчыны.Распачата і расследуецца крымінальная справа па артыкуле «замах на выкарыстанне прастытуцыі ці стварэнне ўмоў для прастытуцыі».
Каментары