Праваабаронца Бандарэнка атрымае 100 млн рублёў кампенсацыі за зняволенне ў калоніі
Кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Платформа» Андрэй Бандарэнка атрымае 100 мільёнаў рублёў кампенсацыі за амаль двухгадовае незаконнае зняволенне.
Бандарэнка ацэньваў памер маральнай шкоды ў 400 мільёнаў рублёў. У судовай скарзе ён абгрунтаваў сваё патрабаванне тым, што яго двойчы асудзілі, што ў зняволенні ён правёў 1 год і 10 месяцаў і пры гэтым не меў магчымасці кантактаваць з роднымі.
А. Бандарэнка ў 2008 г. удзельнічаў у выбарах у палату прадстаўнікоў. Не пагадзіўся з афіцыйным вынікам выбараў, згодна з якім прайграў. Пратэсты скончыліся тым, што супраць Бандарэнкі завялі крымінальную справу — нібыта ён абакраў былую ўласную фірму. На час з’ехаў зь Беларусі. Вярнуўшыся, быў арыштаваны 22 траўня 2009 года. Абвінавачаны ў крадзяжы ў буйных памерах, злоўжыванні службовым становішчам і махлярстве.
9 кастрычніка 2009 года суддзя Першамайскага суда Менска Леанід Ярмоленкаў прызнаў Бандарэнку вінаватым у тым, што ён нібыта абакраў сваю фірму праз службовыя злоўжыванні, і асудзіў на 7 гадоў зняволення. Бандарэнка адбываў пакараньне ў Бабруйскай калоніі № 2 узмоцненага рэжыму.
22 сакавіка 2011 года быў апраўданы Мінскім гарадскім судом.
Сябра Нацыянальнага камітэту АГП.
Каментары