Ракетамі быў атакаваны чыгуначны вакзал Краматорска. На адной быў надпіс па-руску «За дзяцей»
Як мінімум 30 чалавек загінулі, больш за 100 пацярпелі.
Падчас атакі на вакзале знаходзіліся тысячы чалавек, яны чакалі эвакуацыйных цягнікоў.
На баку ракеты, якую выпусцілі па вакзале ў Краматорску, быў надпіс па-руску «За детей».
Аляксей Арастовіч, дарадца прэзідэнта Украіны, заявіў, што Краматорск быў атакаваны ракетай тыпу «Іскандэр». Па словах дарадцы Зяленскага, расіяне мэтанакіравана ўдарылі па мірных людзях, якія чакалі эвакуацыі.
Пазней Офіс Зяленскага паведаміў, што ўдар быў нанесены «Точкой-У». Гэтыя ракетныя комплексы савецкай распрацоўкі. Яны ёсць на ўзбраенні ва Украіне, у Расіі яны нібыта з узбраення знятыя, але іх бачылі пры транспарціроўцы па Беларусі.
Расійская і беларуская прапаганда адразу абвінавацілі Украіну ў атацы на свой жа горад.
Каментары