Грамадства

Толькі 3% беларусаў хочуць ваяваць з Украінай, большасць за неадкладны вывад расійскіх войскаў — вынікі апытання

Сhatham House апублікаваў вынікі даследавання поглядаў беларусаў на вайну ва Украіне і ролю Беларусі ў ёй.

Запуск ракеты ў кірунку Украіны з тэрыторыі Калінкавіцкага раёна Беларусі. Скрыншот з відэа.

Сацыялагічнае апытанне праводзілася ў Беларусі на пачатку сакавіка. Праз немагчымасць правядзення такіх даследаванняў твар у твар, рэспандэнты апытваліся праз інтэрнэт. Выбарка — 896 чалавек, гараджане, якія карыстаюцца інтэрнэтам.

Прысутнасць расійскіх вайскоўцаў у Беларусі не ўспрымаецца адназначна, аднак большасць беларусаў хутчэй не падтрымлівае знаходжанне войск РФ на тэрыторыі нашай краіны. Прыхільнікі ўлады падтрымліваюць знаходжанне расійскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Беларусі, аднак нават яны не згодныя з тым, што варта гэтую прысутнасць павялічыць.

Меней за палову беларусаў лічыць, што краіна бярэ ўдзел у ваенным канфлікце, большасць не ўспрымае прадастаўленне беларускай тэрыторыі як удзел.

Толькі кожны пяты лічыць, што Беларусь з’яўляецца краінай-агрэсарам.

Пры гэтым большасць рэспандэнтаў супраць як абстрэлаў Украіны з тэрыторыі Беларусі (67%), так і ўвогуле супраць таго, каб тэрыторыя Беларусі выкарыстоўвалася як плацдарм для вядзення вайны з Украінай (52%).

Ажно 80% беларусаў супраць размяшчэння ў Беларусі ядзернай зброі, станоўча альбо хутчэй станоўча да гэтага пытання ставяцца толькі 20% рэспандэнтаў. Не так адназначна беларусы адказваюць на пытанне аб размяшчэнні расійскіх ваенных баз на нашай зямлі, але і тут 44% супраць і толькі 24% за.

Толькі 3% апытаных беларусаў лічаць, што наша краіна павінна ваяваць разам з Расіяй супраць Украіны.

25% апытаных лічаць, што Беларусь павінна быць нейтральнай краінай і на яе тэрыторыі ўвогуле не павінны прысутнічаць войскі іншых дзяржаў. Прыкладна столькі ж (28%) выказваюцца за падтрымку Расіі, але без уступлення ў ваенны канфлікт нашых войскаў. Агулам ідэя ўдзелу ў вайне вельмі непапулярная нават сярод прыхільнікаў Лукашэнкі. У той жа час агулам 20% беларусаў хочуць, каб Беларусь падтрымала Украіну.

На фоне санкцый і ваенных дзеянняў ажно 71% апытаных чакае, што ў Беларусі вырастуць цэны, а 60% чакаюць, што жыццё простага чалавека пагоршыцца. Толькі сярод прыхільнікаў дзейнай улады ёсць чаканні, што жыццё зменіцца да лепшага — 16% верыць, што эканоміка стабілізуецца, а 12% упэўненыя, што жыццё стане лепшым.

22% рэспандэнтаў адказалі, што пра падзеі ва Украіне даведваюцца ў першую чаргу з беларускіх недзяржаўных СМІ, 20% — з беларускіх дзяржаўных СМІ, 18% прызналі, што ўвогуле не цікавяцца гэтымі падзеямі. Аўтары даследавання адзначаюць, што прыхільнікі Лукашэнкі ў асноўным атрымліваюць інфармацыю з дзяржаўных беларускіх і расійскіх СМІ, а апаненты — з недзяржаўных беларускіх, расійскіх і ў меншай ступені ўкраінскіх СМІ. Прагляд крыніц, не ўласцівых для груп, хутчэй нехарактэрны: верагодна, гэта выклікана псіхалагічным дыскамфортам, выказваюць здагадку аўтары даследавання.

Крыніцы інфармацыі ўплываюць на меркаванне рэспандэнтаў пра тое, хто пераможа ў вайне. Сярод тых, хто атрымлівае інфармацыю з дзяржаўных расійскіх і беларускіх СМІ, пераважная большасць лічыць, што пераможа Расія, такіх адпаведна — 81% і 67%. Людзі, якія атрымліваюць інфармацыю ў першую чаргу з недзяржаўных беларускіх СМІ альбо ўкраінскіх, лічаць, што пераможа Украіна — 53% і 59% адпаведна. Агулам у беларускім грамадстве адчуванне, што пераможа Расія — у 45%, у перамогу Украіны вераць 21%, не здолелі адказаць на пытанне 35%.

Што да грамадска-палітычнай пазіцыі ў цэлым, то яна застаецца больш-менш нязменнай ад 2020 года. Прыкладна 30% людзей стаяць на пралукашэнкаўскіх пазіцыях, у тым ліку і падзяляюць лукашэнкаўскае бачанне канфлікту ва Украіне. 40—50% — у апазіцыі да Аляксандра Лукашэнкі, у тым ліку і па пытанні Украіны. Астатнія вагаюцца.

Сацыёлаг Генадзь Коршунаў патлумачыў, чаму расіяне так падтрымліваюць вайну, а беларусы — не

Сацыёлаг: Рэферэндум можа нават павялічыць сацыяльную напружанасць. У людзей ёсць адчуванне, што іх ізноў падмануць

У Расіі спрабуюць высветліць, ці хочуць рускія вайны. І выглядае, што хочуць 

Каментары

Лукашэнка стаў прадзедам19

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам19

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →