Эканоміка

Тры з пяці рудаўпраўленняў у Салігорску спыніліся, «Беларуськалій» упершыню бярэ крэдыты на заробкі

Як стала вядома «Нашай Ніве», тры з пяці рудаўпраўленняў на салігорскім «Белкаліі» фактычна не капаюць і не адгружаюць солі. Гэта звязана з катастрофай у лагістыцы ў выніку санкцый Еўрасаюза і ЗША. 

«Беларуськалій». Склад гатовай прадукцыі. Фота: kali.by

«Калектыву ўсё тлумачаць рамонтнымі работамі і абяцаюць, што ўсё наладзіцца», — кажа суразмоўца «Нашай Нівы». 

Паводле знаёмых з сітуацыяй, невялікія адгрузкі на экспарт з «Белкалія» працягваюцца, якія «па дробязі спрабуюць распіхаць праз Расію, бо матэматыка калію цяпер дазваляе зарабіць нават такім чынам», для гэтага хапае моцы двух руднікоў.

Днямі ў інтэрв'ю міністр фінансаў Юрый Селіверстаў прызнаў, што ёсць праблемы з паступленнямі плацяжоў ад сектараў эканомікі, якія трапілі пад санкцыі і пакуль не перастроіліся, — экспарт калійных угнаенняў і нафтапрадуктаў.

«Чаканы тэрмін гатоўнасці тэрмінала пад Санкт-Пецербургам, праз які можна было б вазіць калій морам пасля блакавання ў Літве — толькі канец 2023 года, і гэта аптымістычныя ацэнкі, якія закладваліся яшчэ да вайны», — дадаюць знаёмыя з сітуацыяй.

Больш за тое, тэрмінал можа аказацца непрыдатным, калі еўрапейскія краіны забароняць уваход расійскіх суднаў у свае порты. Такая опцыя ляжыць на стале ў еўрапейскіх сталіцах у комплексе з гандлёвай блакадай Расіі. На такі крок Еўропа пойдзе, калі Расія не спыніць вайны ва Украіне — вайны, для якой Аляксандр Лукашэнка дазволіў выкарыстаць Беларусь у якасці ўдарнага плацдарма. 

Вялікі лагістычны ўдар «Белкалій» атрымаў і пасля арышту Украінай ва ўмовах ваеннага становішча пяці тысяч вагонаў беларускай чыгункі, якія цяпер крытычна неабходныя, каб вазіць у Расію. Цана кожнага з іх каля 80 тысяч долараў. Яшчэ да іх арышту існавалі планы замовіць на «Уралвагонзаводзе» яшчэ дадатковыя тры тысячы, але цяпер трэба восем. 

«Беларуськалій» упершыню звярнуўся да аднаго з дзяржаўных банкаў для фінансавання выплаты заробкаў работнікам», — кажа суразмоўца «Нашай Нівы». 

Нагадаем, сёння Лукашэнка прызначыў кіраўніком «Беларускай калійнай кампаніі» — трэйдара беларускага калію — спецыяліста па гандлі зброяй Аляксея Скрагу. Да таго ён узначальваў «Белспецзнештэхніку» — экспарцёра ўзбраенняў. «Зараз праца на калійным рынку будзе падобная да гандлю зброяй», — заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас прызначэння.

Каментары

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу6

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Пачобут застаецца ў памяшканні камернага тыпу Наваполацкай калоніі1

У Беларусь зноў прыедзе Пуцін8

У смерці дзяўчыны, якую ў Расіі нібыта загрызлі свінні, насамрэч падазраецца чалавек3

У Мінску з'явілася казачна прыгожая навагодняя лакацыя

Двое зняволеных зачалі дзіця, перадаючы сперму праз вентыляцыйную шахту6

Ва ўзросце 112 гадоў памёр самы стары мужчына ў свеце1

Пачалі судзіць пажарнага, які публічна звольніўся ў 2020 годзе

Украінскія разведчыкі эвакуявалі з вострава Змяіны 15 кацянят ФОТЫ1

Пратэстоўцы ўвайшлі ў Ісламабад, дзе цяпер з візітам Лукашэнка. Пачаліся беспарадкі і страляніна39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу6

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу

Галоўнае
Усе навіны →