Здароўе

Як лячыць амікрон у хатніх умовах? Запісалі парады доктара Мартава

Па назіраннях дактароў цяпер практычна кожнае вострае рэспіраторнае захворванне можна лічыць амікронам. Праз вялізныя чэргі ў паліклініках, некаторыя застаюцца хварэць дома. Як правільна лячыцца, што нельга рабіць і якія сімптомы павінны насцярожыць? Парады дае доктар Уладзімір Мартаў, былы загадчык аддзялення рэанімацыі Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі.

Ці трэба піць супрацьвірусныя?

У амікрона, як і ў каранавіруса агулам, няма спецыфічнага лячэння. 

«Ніводзін супрацьвірусны прэпарат не паказаў сваю эфектыўнасць, і таму ўсе прызначэнні такіх таблетак — гэта выкінутыя грошы,

— кажа доктар Мартаў. — Ёсць вельмі дарагія лекі для рэанімацыйных пацыентаў (і нават у іх не вельмі высокая эфектыўнасць), але гэта зусім не тое, што арбідолы і вітавірыны.

Многія людзі хацелі б узяць інфекцыю пад кантроль. Пакуль гэта не атрымліваецца, і не трэба сябе падманваць».

Як лячыцца дома?

Пры каранавірусе лячэнне сімптаматычнае. Збіваць высокую тэмпературу, купіраваць галаўны боль. Калі тэмпература збіваецца дрэнна (а так бывае, ды людзі па-рознаму яе пераносяць), можна камбінаваць прэпараты (парацэтамол з ібупрафенам, напрыклад).

Вельмі важна піць вадкасць у вялікай колькасці — каля трох літраў на дзень. Гэта можа быць вада, чай, сок. 

Калі вам цяжка дыхаць, то абавязкова прыбягайце да прон-пазіцыі.

«Заднія аддзелы лёгкіх, калі мы ляжым на спіне, працуюць дрэнна. А там вялізныя рэзервы лёгачныя. Калі нам няма адкуль узяць кісларод, паварочваемся на жывот — так вялізная прыбаўка кіслароду атрымліваецца», — тлумачыць Уладзімір Мартаў.

У паліклініках часта выпісваюць вітаміны — С, D, цынк. Яны карысныя для агульнага стану, тым больш D для Беларусі, дзе рэдка бывае сонца. Але калі вы захварэлі, а дома вітамінаў няма, бегчы па іх у аптэку не трэба. На хутчэйшае выздараўленне гэта не паўплывае.

Антыбіётыкі пры амікроне не п’юць. Яны патрэбны толькі калі да віруса далучылася бактэрыяльная інфекцыя. Гэта бывае складана вызначыць, але ў любым разе такія лекі прызначае толькі доктар.

Ці можна займацца спортам падчас кароны?

Не. Фізічныя нагрузкі і дыхальныя гімнастыкі адкладзіце да аздараўлення.

«Мы гэта назіралі пры ранніх штамах, калі ў першую чаргу пашкоджваліся лёгкія. Калі чалавек крыху больш патраціў кіслароду, то яго ўзяць няма адкуль. І праз гэта ўзнікалі праблемы. Мы праводзілі паралель з узыходам на Эверэст. Ніхто на Эверэсце зарадку не робіць — усе займаюцца эканоміяй кіслароду і сіл. Так і пры цяжкай інфекцыі».

А што, калі ў чалавека ёсць хранічныя захворванні?

Калі ў чалавека гіпертэнзія, стэнакардыя, дыябет, вельмі высокая верагоднасць, што гэтыя хваробы могуць выйсці з-пад кантролю.

«Што тычыцца высокага ціску, то на фоне кароны ён ці будзе скакаць уверх, крыз за крызам, ці наадварот за кошт слабасці можа падаць (звычайная доза таблетак можа аказацца празмернай). Таму гэтыя людзі павінны часцей мераць ціск і падбіраць дозу — часам даводзіцца яе памяншаць», — звяртае ўвагу медык.

Калі ў чалавека часам балела сэрца, пры кавідзе вышэй рызыка, што разаўецца інфаркт. Галоўная прафілактыка тут — аспірын. Штодзённая доза — 75 ці 150 мг, не больш, прымаецца адзін раз на суткі. Лекі трэба піць увесь час, пакуль хварэеце, а можа і больш (па ўзгадненні з доктарам).

Калі добры імунітэт, то хвароба пройдзе лёгка?

Не абавязкова.

«Ёсць ілюзія ў людзей, што калі ў нас добры імунітэт, мы вядзем здаровы лад жыцця, не п’ем, не курым, ходзім у лазню, мы перанясем хваробу лёгка. Пры кароне гэта не так.

У нас паміралі і здаровыя дужыя мужчыны і жанчыны без спадарожных паталогій, бо ў некаторых пацыентаў развіваецца рэакцыя арганізму на вірус, якая забівае сам арганізм. Як аўтаімунны працэс. Гэта развівалася праз 7-8 дзён, і добры імунітэт у гэтай сітуацыі — не плюс.

У чым асаблівасць кароны? Раней прыходзіў грып ці іншая вірусная інфекцыя па вясне, і паміралі аслабленыя людзі. Тут абсалютна не так было. Не магу сказаць, як будзе пры пятай хвалі. Што робіць гэты вірус у арганізме — наогул складаная тэма. Тым больш кожны штам вядзе сябе крыху па-рознаму».

Якія сімптомы павінны насцярожыць?

Ёсць некалькі момантаў, калі неабходна звярнуцца да доктара.

Трывожны сімптом — пачуццё недахопу паветра. Яно можа ўзнікнуць кароткачасова, напрыклад: чалавек сеў паесці, яму не хапае паветра, ён да акенца падышоў фортку адкрыць. Пры амікроне лёгкія пашкоджваюцца менш, чым пры іншых штамах, але гэта ўсё адно можа быць.

Іншы трывожны сігнал — калі зусім няма сіл. 

«З першай хвалі дактары вельмі баяцца трамбозаў вен ніжніх канечнасцяў. Гэта вельмі небяспечныя рэчы. Калі чалавек проста хварэе, ходзіць, штосьці робіць, гэта адно. Калі ён злёг, мае мала сіл, то рызыка трамбозу вен ніжніх канечнасцяў павышаецца», — кажа Уладзімір Мартаў.

Каментары

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану застрэліў свой жа3

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану застрэліў свой жа

Усе навіны →
Усе навіны

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі2

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага6

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго4

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы2

Сёння Лукашэнка едзе ў МДЛУ2

Падчас удару Storm Shadow пад Курскам быў паранены паўночнакарэйскі генерал — The Wall Street Journal1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану застрэліў свой жа3

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану застрэліў свой жа

Галоўнае
Усе навіны →