Грамадства

Сацыёлаг: Рэферэндум можа нават павялічыць сацыяльную напружанасць. У людзей ёсць адчуванне, што іх ізноў падмануць

Пасля рэферэндуму сацыяльная напружанасць у Беларусі альбо захаваецца, альбо яшчэ больш вырасце. Такое меркаванне выказаў кіраўнік беларускага праекту Chatham House Рыгор Астапеня падчас прэзентацыі вынікаў новага сацыялагічнага даследавання.

«Гледзячы па праекце зменаў Канстытуцыі, рэферэндум не вырашае палітычны крызіс у Беларусі, — заўважыў Рыгор Астапеня. — А калі не вырашае, то павялічыць сацыяльную напружанасць ці захавае на тым жа ўзроўні».

Па даных новага даследавання Chatham House, у беларусаў вельмі вялікі недавер да Цэнтрвыбаркама. «У людзей ёсць адчуванне, што іх ізноў падмануць», — каментуе сацыёлаг.

Як ён заўважае, у грамадстве назіраецца дэпалітызацыя, але прыхільнікі пратэсту засталіся на ранейшых пазіцыях.

«Са жніўня 2020 года прайшло шмат часу, але ментальна значная частка беларускага грамадства па сваіх палітычных поглядах знаходзіцца ў жніўні-верасні 2020-га, — кажа Рыгор Астапеня. — Калі ж казаць пра нейтральную частку, то бачная дапалітызацыя, якая звязаная са страхамі і расчараваннем ад таго, што пратэст прайграў. Гэта ўплывае на тое, што яны займаюць больш нейтральную пазіцыю. Калі раней яны былі крыху больш пратэсныя, то цяпер крыху меней пратэсныя».

Адказваючы на пытанне журналістаў, ці можна сказаць, што раскол у грамадстве існаваў даўно (20-30 год таму назад), сацыёлаг заўважае: «Узровень сацыяльнай напружанасці быў зусім іншым. Цяпер прыхільнікі пратэсту адчуваюць сябе ў крайняй небяспецы, і надзвычай негатыўна ацэньваюць дзеянні дзяржавы».

Па его назіраннях, раскол у грамадстве стаў значна большы ў параўнанні з тым, што было раней.

«У той жа час прыхільнікі Лукашэнкі становяцца больш радыкалізаванымі, — акцэнтуе ўвагу сацыёлаг. — Яны больш негатыўна глядзяць на іншую пазіцыю. У некаторай ступені яны вымушаныя так ставіцца, бо калі яны не будуць верыць, што Святлана Ціханоўская — тэрарыст, то як можна апраўдаць дзеянні ўлады? Таму яны вымушаныя павялічваць градус негатыву да прыхільнікаў пратэсту, каб кампенсаваць прыняцце таго, што робіць улада».

Рыгор Астапеня адзначае, што прапорцыі настрояў у грамадстве за апошнія гады змяніліся, і праціўнікаў улады стала больш.

Каментары

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →