Меркаванні

Карбалевіч: Самае парадаксальнае, што гэтая Канстытуцыя не патрэбная нікому: ні наменклатуры, ні грамадству, ні апазіцыі

Палітолаг Валер Карбалевіч разважае пра асаблівасці «народнага» абмеркавання праекта Канстытуцыі, яе «важнасць» для краіны, але прыходзіць да думкі, што рэферэндум усё ж будзе.

18 студзеня на нарадзе ў Лукашэнкі разглядалі вынікі «ўсенароднага абмеркавання» новай Канстытуцыі. Тут варта звярнуць увагу на даты.

Праект Канстытуцыі быў апублікаваны 27 снежня. Такім чынам, на абмеркаванне дакумента, які дзяржаўныя медыя абвясцілі «гістарычным», народу далі толькі тры тыдні. Хоць бы месяц адвялі для прыстойнасці.

І, што асабліва варта падкрэсліць, — якія гэта былі тыдні! Новы год, Каляды, стары Новы год. Людзі святкавалі ці рыхтаваліся да святаў. Толькі дзівакі маглі ў гэты час замест святочнага стала вывучаць праект Канстытуцыі.

Пра змест «усенароднага абмеркавання» і гаварыць не варта. Вось 4 студзеня ў вёсцы Церуха Гомельскага раёна міліцыя затрымала 68-гадовага Мікалая Віцікава, які вырашыў паўдзельнічаць у гэтым самым «абмеркаванні» і «нелицеприятно» выказаўся пра Усебеларускі народны сход. Пенсіянеру пагражае да пяці гадоў турмы.

То-бок улады не здолелі нават зрабіць імітацыю «ўсенароднага абмеркавання».

Гэта азначае, што іх мала цікавіць легітымнасць працэсу канстытуцыйнай рэформы. Або проста па-іншаму яны ўжо працаваць не ўмеюць.

Чытайце таксама: «Як у Амерыцы нам не трэба». Што кажуць падчас «усенароднага» абмеркавання Канстытуцыі ў рэгіёнах

Лукашэнка сваё стаўленне да канстытуцыйнай рэформы выказаў на нарадзе ў такой фразе: «Калі ўжо шчыра, то мне гэты працэс абсалютна не патрэбны». І ў гэта можна паверыць. Калі ён адмовіўся ад транзіту ўлады і не збіраецца сыходзіць, то сэнсу ў прыняцці новай Канстытуцыі няма ніякага. Больш за тое, яна стварае для яго шэраг праблем.

Самае парадаксальнае палягае ў тым, што гэтая Канстытуцыя сёння не патрэбная нікому: ні наменклатуры, ні грамадству, ні апазіцыі. Не дзіва, што чыноўнікі, якія прыходзілі на сходы ў працоўныя калектывы, не маглі ўцямна патлумачыць, навошта прымаецца новы Асноўны Закон. Такая рэдкая з'ява, калі ў палітычнае жыццё запускаецца абсалютна бессэнсоўны праект. Быццам запускаюць на арбіту штучны спадарожнік Зямлі, і ён пачынае жыць сваім уласным жыццём.

 Як паведаміў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергеенка па выніках нарады, адкарэктаваныя больш за 30 артыкулаў праекту Канстытуцыі. Не выключана, што там будуць важныя змены. Магчыма, пад уплывам падзеяў у Казахстане.

 З нарады можна зрабіць высновы, што «ў бліжэйшы час» (мусіць, у студзені) Лукашэнка выступіць з пасланнем у Нацыянальным сходзе,

а ў лютым усё ж адбудзецца рэферэндум.

«Кухарка або клоўн не павінны прэтэндаваць на высокую пасаду». Сергеенка агучыў «народныя» прапановы ў Канстытуцыю

Ці зможа прэзідэнт займаць пасаду старшыні УНС? Не, не зможа. Але Лукашэнка — зможа

«Лукашэнка будзе думаць аб тым, што рабіць з новай канфігурацыяй улады, калі пабудуе яе». Highlights з інтэрв’ю Арцёма Шрайбмана

Каментары

Ператворацца ў «цэглу»? Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі1

Ператворацца ў «цэглу»? Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Генпракуратура расказала пра вялікую справу па дваровых чатах2

Белы дом афіцыйна прызнаў, што дазволіў Украіне наносіць удары ў глыбіню Расіі

Расійскі тыктокер, які раздражняў беларусаў, паляцеў з Мінска. Шчаслівы, бо змог паскандаліць у аэрапорце з «Белавія»36

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру7

У 1942 годзе ў Магілёве здарылася буйная тэхнагенная аварыя. Гісторык падрыхтаваў пра яе кнігу1

Дэпіляцыя інтымнай зоны больш не ў модзе, папулярная валасатасць. Гэта прыводзіць да нечаканых наступстваў15

Беларус выдаліў акаўнт у VK, але да яго ўсё адно прыйшлі праз каментары. Як знайшлі?3

Мінскае «Дынама» стала дзевяціразовым чэмпіёнам Беларусі па футболе

Беларусы Гданьска хочуць прыбраць партрэт Пратасевіча з плаката каля Еўрапейскага цэнтра Салідарнасці3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ператворацца ў «цэглу»? Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі1

Ператворацца ў «цэглу»? Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →