Гісторыя

Як склаліся лёсы палітзняволеных нулявых гадоў

Цяпер у Беларусі налічваецца больш за пяцьсот палітзняволеных. Мы ўжо згадвалі іх папярэднікаў, якія знаходзіліся за кратамі ў дзевяностыя. Цяпер гаворка пра нулявыя гады.

Памерлі ці зніклі

Яе прызналі вінаватай у паклёпе на міліцыянта і прысудзілі да двух з паловай гадоў хіміі. Пасля суда Яна сказала, што ніколі не стане «зэчкай».

У 2013-м памёр Віктар Івашкевіч, удзельнік моладзевага нацыянальнага руху яшчэ за савецкім часам, актывіст БНФ.

Віктар Івашкевіч. Фота: Сяргей Гудзілін

Ён з'яўляўся адным з арганізатараў стачкамаў на прадпрыемствах у 1991 годзе, а таксама шэрагу акцый.

У апошнія гады Івашкевіч цяжка хварэў, чакаў перасадкі печані, але донара так і не знайшлі.

У кастрычніку 2020-га памёр легендарны праваабаронца, камуніст, былы савецкі марскі афіцэр Валерый Шчукін. У турму ён трапіў у 2001-м, калі спрабаваў прарвацца на прэс-канферэнцыю тагачаснага міністра ўнутраных спраў Уладзіміра Навумава.

Пасля адсядзеў тры месяцы ў жодзінскай турме за непадпарадкаванне ахоўнікам і пабітае шкло ў будынку МУС. Пазней неаднаразова затрымліваўся.

Застаюцца ў палітыцы

Мікола Статкевіч. Фота: Надзея Бужан

Павел Севярынец. Фота: Надзея Бужан

Мікола Аўтуховіч. Фота: Сяргей Гудзілін

Зміцер Дашкевіч. Фота: Сяргей Гудзілін

Іван Крук трапіў за краты ў 2006-м пасля ператрусу ва ўласнай кватэры. 

Міліцыянты паспрабавалі канфіскаваць камп’ютар у свайго былога калегі: Крук больш за 30 гадоў адпрацаваў у праваахоўных органах (дакладней, у пракуратуры).

Крук жыве ў Астраўцы, з’яўляецца актывістам Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Ён актыўна выступаў супраць будаўніцтва АЭС.

У верасні мінулага года апошні раз нагадваў пра сябе, калі прэзентаваў відэакліп на ўласную песню «Жыве Беларусь».

Займаюцца грамадскай актыўнасцю

Яшчэ двое экс-палітвязняў актыўныя ў грамадскім жыцці. Вядомы журналіст Павал Мажэйка — у пачатку нулявых яго асудзілі за паклёп на Лукашэнку — апошнім часам узначальваў гродзенскі Цэнтр гарадскога жыцця.

Фота: baj.by

У чэрвені апошні ліквідавалі, Паўла на непрацяглы час затрымалі. Падставай для закрыцця стала выстава мастака Алеся Пушкіна, на якой быў прадстаўлены партрэт Яўгена Жыхара — удзельніка антысавецкага пасляваеннага супраціву. Таксама Павал працаваў журналістам на тэлеканале «Белсат».

«Для мяне вера ў Бога — гэта тое, што дазваляе рухацца наперад у тым, што тычыцца Беларусі і беларускай культуры», — сказаў Кім.

Кацярына Садоўская працавала на радыятарным заводзе, кіроўцай трамвая, у камунальнай гаспадарцы.

А ў незалежнай Беларусі занялася праваабарончай дзейнасцю.

Пасля вызвалення засталася ў праваабарончым руху. У сярэдзіне дзясятых на яе зноў заводзілі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі, таксама яе затрымлівалі, давалі штрафы. Садоўская патрабавала прызнаць палітзняволенымі іншых арыштаваных (напрыклад, блогера Пальчыса). Цяпер Садоўская жыве ў Мінску, актыўна піша ў сацыяльных сетках.

Эніра Браніцкая

Як склаўся лёс яе калег?

Цімафей Дранчук пасля вызвалення нейкі час абараняў правы зняволеных.

А вось пра жыццё Мікалая Астрэйкі і Аляксандра Шалайко няма звестак у адкрытым доступе.

Па-за палітыкай

У студзені 2008-га ў Мінску прайшла акцыя прадпрымальнікаў. 14 моладзевым актывістам прад'явілі артыкул аб арганізацыі і ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак. Большасць з іх прыцягнулі да адміністрацыйнага арышту. Адзін з фігурантаў «Працэсу 14-ці», Арцём Дубскі, кіраўнік асіповіцкай філіі «Маладога фронту», атрымаў два гады хіміі. Ён з’ехаў ва Украіну, потым вярнуўся і трапіў у турму ўжо па іншых абвінавачваннях. Выйшаў у 2010-м.

Мікола Маркевіч доўгія гады займаўся журналістыкай, кіраваў гродзенскай газетай «Пагоня». У 2002 атрымаў два з паловай гады хіміі за «паклёп у адносінах да Лукашэнкі». Да свайго датэрміновага вызвалення працаваў вахцёрам на лесапілцы ў Асіповічах.

Мікола Маркевіч (справа). Фота Надзеі Бужан

Пасля кіраваў газетай «Дзень», якая таксама была закрыта, і аднаўляў «Радыё Рацыя». Апошнім часам займаўся пасажырскімі перавозкамі паміж Гроднам і Беластокам.

Падставай для яго затрымання стала графіці палітычнага зместу.

яны змагаліся за закрыццё сметніка «Прудзішча» (сабралі больш за 2 тысячы подпісаў).

Экс-рэктар БДУ Аляксандр Казулін трапіў за краты пасля прэзідэнцкіх выбараў — 2006. Яго асудзілі да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі за хуліганства і арганізацыю вулічных беспарадкаў: па праспекце Дзяржынскага ў кірунку да Акрэсціна ішло вулічнае шэсце.

Падчас зняволення Казулін галадаў 53 дні і дабіўся, каб на пасяджэнні Рады бяспекі ААН узнялі пытанне пра Беларусь. Пакуль ён знаходзіўся за кратамі, памерла яго жонка. Казуліна выпусцілі развітацца з ёй. У 2008-м яго вызвалілі ўказам Лукашэнкі. Неўзабаве пасля гэтага сышоў з палітыкі і з таго часу жыве прыватным жыццём.

У сакавіку 2008-га яго затрымалі, абвінавацілі ў гвалце супраць супрацоўніка міліцыі. Далі два з паловай гады зняволення, але вызвалілі ўжо ў жніўні. Ён пэўны час удзельнічаў у выбарчых кампаніях у складзе кампаніі «Гавары праўду», а пасля 2012-га адышоў ад грамадскай дзейнасці. Працаваў інжынерам у розных прыватных кампаніях і дзяржаўных арганізацыях. Пазней працаваў на будоўлі.

Сышлі з публічнай прасторы

Валерый Леванеўскі

У 2004-м у Гродне арыштавалі Валерыя Леванеўскага і Аляксандра Васільева, якія заснавалі незарэгістраваны страйкам прадпрымальнікаў. Суд прызнаў іх вінаватымі ў публічнай абразе Лукашэнкі (яе ўбачылі ў тэксце іх улёткі) і асудзіў на два гады зняволення.

Леванеўскі быў вельмі актыўны ў інтэрнэце, але яго шматлікія сайты не абнаўляюцца з 2015 года. Апошняя публічная актыўнасць Васільева — 2010 год, калі ён увайшоў у ініцыятыўную групу Андрэя Саннікава.

Сяргей Ляшкевіч з’яўляўся актывістам БНФ, падчас прэзідэнцкіх выбараў — 2006 узначальваў ініцыятыўную групу Аляксандра Мілінкевіча ў Шчучыне.

Пасля вызвалення Лашкевіч вучыўся ў магістратуры ЕГУ і пэўны час заставаўся актывістам БНФ. Зараз пра яго нічога невядома.

Юрый Лявонаў. Фота 2009 года

Яго двойчы арыштоўвалі. Першы раз — за спробу ўхіліцца ад падаткаў (адсядзеў паўтара года), другі раз яго абвінавацілі ў падпале дома міліцыянта, але праз паўгода вызвалілі і спынілі справу.

Каментары

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Кавалеўскі: Інтарэсы Беларусі ў мірных перамовах па Украіне нельга ігнараваць6

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі7

Мелказёраў расказаў, як аформіў медыцынскую страхоўку для сабакі і чаму гэта выгадна7

Беларуска і беларус здзівілі ўсіх на турніры па покеры на Багамах2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў лістападзе прадалі ў «Доме Чыжа»

Украінскія вайскоўцы на мяжы акружэння ў чатырох вёсках Данеччыны

Трамп выступае за размяшчэнне еўрапейскіх войскаў ва Украіне для кантролю над будучым перамір'ем4

Генеральны сакратар НАТА заклікаў рыхтавацца да вайны з Расіяй праз 5 гадоў21

Беларускім журналістам у выгнанні акажа шчодрую падтрымку Фландрыя6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →