На 65-м годзе жыцця ў Пінску памёр Аляксандр Ільін. Кандыдат фізіка-матэматычных навук, універсітэцкі выкладчык, ён захапляўся краязнаўствам і гісторыяй.
Прычынай смерці, найхутчэй, стаў інсульт, выкліканы каранавірусам, паведамілі «Нашай Ніве» яго калегі.
Зусім нядаўна ён апублікаваў у «Нашай гісторыі» артыкул «Хрэн табе ў вочы!»: дык хто ж напісаў «Пінскую шляхту»?
На фота: яму ўручаюць прэмію за найлепшую навуковую публікацыю.
Па ім засталіся дачка Настасся Ільіна, філосаф і журналістка, і сын Міхал, стэндапер і журналіст, актыўныя дзеячы руху за грамадзянскія і нацыянальныя правы.
Каментары