Заслужаная артыстка Беларусі, актрыса тэатра і кіно Тамара Мужэнка пайшла з жыцця 28 верасня. Ёй быў 81 год, паведамляюць «Мінск-навіны».
Яна працавала ў тэатры-студыі кінаакцёра з 1981 г. — практычна з моманту яго заснавання. Там яна сыграла дзясяткі роляў у больш чым 40 сезонах. Да гэтага актрыса працавала ў Беларускім тэатры лялек і Тэатры юнага гледача.
Публіцы Тамара Мужэнка стала вядомая дзякуючы кіно. Згуляла яркія ролі ў такіх фільмах, як «Вуліца малодшага сына», «Саша-Сашанька», «Іван Макарыч», «Час яе сыноў», «Расклад на паслязаўтра», «Трэцяга не дадзена», «Людзі на балоце» «Францыск Скарына» ды інш.
Каментары