Грамадства

Хатні гвалт. Як зразумець, што вы ў небяспецы і куды звяртацца па дапамогу? ІНФАГРАФІКА

У інтэрнэце зараз збіраюць подпісы за распрацоўку і прыняцце ў Беларусі законапраекта па супрацьдзеянні хатняму гвалту. Пакуль закон так і не прыняты, мы нагадваем, што такое хатні гвалт, якім ён бывае, як зразумець, што вы ў небяспецы, і, самае галоўнае, куды звяртацца ў такіх выпадках.

На гэтыя пытанні адказала Вераніка Пацэпня, юрыстка беларускай арганізацыі «Цэнтр па прасоўванню правоў жанчын — Яе правы».

Хатні гвалт таму і называецца хатнім, бо адбываецца ўнутры сям'і. Ён здараецца, калі адзін член сям'і гвалтуе другога ў фізічным, псіхалагічным, эканамічным ці сэксуальным плане

Гвалт можа здзяйсняцца ў адносінах паміж мужам і жонкай, бацькамі і дзецьмі або паміж дзецьмі.

Хатні гвалт можа быць наступных відаў:

Фізічны

Прамое і ўскоснае ўздзеянне на ахвяру, каб прычыніць фізічную шкоду. Калі вас б’юць, штурхаюць, даюць аплявухі, тузаюць — гэта фізічны гвалт.

Псіхалагічны

Калі вас кантралююць, пужаюць, пагражаюць, абражаюць, шантажыруюць — гэта псіхалагічны гвалт.

Эканамічны

Матэрыяльны ціск, калі некаму забараняецца вучыцца ці працаваць, яго пазбаўляюць фінансаў альбо цалкам кантралююць усе пакупкі.

Сэксуальны

Гвалтоўныя дзеянні, пры якіх чалавека сілай, пагрозамі, зманам прымушаюць да якой-небудзь формы сэксуальных адносін.

Трэба адзначыць, што часцей за ўсё віды гвалту носяць комплексны характар.

Сямейны гвалт мае пэўны цыкл, які складаецца з наступных перыядаў: нарастанне напружання — акт гвалту — прымірэнне — «мядовы месяц».

Нарастанне напружання ў сям'і. Узрастае незадаволенасць у адносінах і парушаюцца зносіны паміж членамі сям'і.

Гвалтоўны інцыдэнт. Адбываецца ўспышка жорсткасці вербальнага, эмацыйнага або фізічнага характару. Суправаджаецца злосцю, спрэчкамі, абвінавачваннямі, пагрозамі, запалохваннем.

Прымірэнне. Крыўдзіцель прыносіць прабачэнні, тлумачыць прычыну жорсткасці, перакладае віну на пацярпелага, часам адмаўляе тое, што адбылося, ці пераконвае пацярпелага ў перабольшанні падзей.

Спакойны перыяд у адносінах («мядовы месяц»). Гвалтоўны інцыдэнт забыты, крыўдзіцель дараваны. Фаза называецца «мядовы месяц», таму што якасць адносін паміж партнёрамі на гэтай стадыі вяртаецца да першапачатковай.

Пасля «мядовага месяца» адносіны вяртаюцца на першую стадыю, і цыкл паўтараецца. З цягам часу кожная фаза становіцца карацей, успышкі жорсткасці пачашчаюцца і прычыняюць большую шкоду. Пацярпелы не ў стане ўрэгуляваць сітуацыю самастойна.

Куды звяртацца, калі вы церпіце ад хатняга гвалту?

  1. Праваахоўныя органы, міліцыя. Калі вы вырашылі пакараць крыўдзіцеля, вы можаце звярнуцца ў праваахоўныя органы па тэлефоне 102
  2. Медыцынскія ўстановы. Калі вы пацярпелі ад фізічнага гвалту, вы можаце звярнуцца ў медыцынскія ўстановы па месцы жыхарства і «зняць» пабоі. У далейшым заключэнне доктара можа дапамагчы вам, калі вы вырашыце пакараць крыўдзіцеля.
  3. Тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН). У штаце большасці ТЦСАН ёсць псіхолагі, спецыялісты па сацыяльнай рабоце, якія могуць дапамагчы разабрацца ў сітуацыі, пры неабходнасці перанакіраваць вас у адпаведныя ўстановы. Акрамя гэтага, пры некаторых ТЦСАН арганізавана работа крызісных пакояў і аддзяленняў, якія могуць даць часовы прытулак.
  4. Грамадскія арганізацыі. У Беларусі існуе шэраг грамадскіх арганізацый, якія могуць аказаць вам псіхалагічную, сацыяльную, часам і юрыдычную дапамогу, калі вы патрапілі ў сітуацыю хатняга гвалту.

Вось некаторыя з арганізацый, куды можна звярнуцца:

  • Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Гендарныя перспектывы»: https://www.genderperspectives.by/ 
  • 8-801-100-8-801 — агульнанацыянальная гарачая лінія для пацярпелых ад хатняга гвалту
  • Грамадскае аб'яднанне «Беларуская асацыяцыя маладых хрысціянскіх жанчын»: http://ywca.by/, http://ostanovinasilie.org/
  • 8 033 603 20 32 — лінія для грамадзян у сітуацыі хатняга гвалту
  • Грамадскае аб'яднанне «Радзіслава»: https://karta-nasiliya.by
  • 8 029 610 83 55 — тэлефон экстранай дапамогі для размяшчэння ў прытулак для жанчын і іх дзяцей, якія пацярпелі ад гвалту (кругласутачна)
  • «Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын — Яе правы» http://www.eeprava.by/
  • +37517 221 66 33 +37529 635 56 62 +37533 675 56 62
  • Час працы: з панядзелка па чацвер 09:00 — 17:00;
  • Электронная пошта: [email protected]

Каментары

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →