Грамадства9292

Ігар Карпенка ўладкаваў у Мінадукацыі скандальнага пісьменніка-камуніста Андрэя Лазуткіна

Пісьменнік, актывіст праўладнай Камуністычнай партыі Андрэй Лазуткін уладкаваўся на працу ў прэс-службу Міністэрства адукацыі. За ягоным аўтарствам на «Спутніку» з'явіўся афіцыйны адказ Мінадукацыі на крытыку ад вядомага рэпетытара Яўгена Лівянта.

Гэты факт пацвердзілі нам у самім ведамстве.

«Лазуткін працуе ў інфармацыйна-аналітычным цэнтры ў інфармацыйным аддзеле: на сайце артыкулы размяшчае… Усё, што трэба — выконвае. Як узялі на працу? Мы разглядаем усе рэзюмэ», — сказала нам прэс-сакратарка Мінадукацыі Людміла Высоцкая.

Чым прыкметная асоба Лазуткіна?

Ён — аўтар скандальнай аповесці «Палігон». У яе аснове альтэрнатыўная гісторыя пра існаванне камісарыята «Остланд» узору 1959 года пасля германскай перамогі пад Сталінградам. Інтэлігенцыю абурыла, што адмоўным персанажам «Палігона» ў вусны ўкладзеная беларуская мова.

Чытайце таксама: Ост-мадэрнізм: малады камуніст Андрэй Лазуткін выдаў «Палігон», уклаўшы беларускую мову ў вусны адмоўных персанажаў

Лазуткін скончыў юрыдычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «юрыст-палітолаг». Пасля вучобы быў нацэлены ўладкавацца ў інфармацыйна-аналітычным упраўленні Палаты прадстаўнікоў, але там не склалася. Лазуткін пайшоў працаваць да тагачаснага кіраўніка Камуністычнай партыі (а цяпер міністра адукацыі) Ігара Карпенкі, уладкаваўся адказным сакратаром газеты «Коммуніст Белоруссіі».

Паралельна публікаваў на дзерманаўскім «Імхаклабе» выкрывальныя калонкі пра беларускіх палітыкаў, а таксама пра незалежныя СМІ, у тым ліку Tut.by, «Нашу Ніву» і іншыя рэсурсы.

(Чытайце нашыя расследаванні пра дзейнасць «Імхаклуба» і яго аўтараў-неанацыстаў: «Крепкие молодые фашисты»: забойства Юліі Чарняўскай, захоп улады ў Беларусі — планы і ідэі аўтараў «Імхаклуба», Шпакоўскі, Дзермант і «быдло шкловское» — як беларускія дзеячы клянчылі грошы на перадзел Еўропы)

Лазуткін праходзіў стажыроўку на расійскім прапагандысцкім тэлеканале «Раша Тудэй».

Таксама Лазуткін актыўна адбельваў сталінскія рэпрэсіі, у сваіх артыкулаў ён сцвярджае, што ў Курапатах няма ахвяраў камуністаў.

Чытайце таксама: Пісьменнік Лазуткін апублікаваў артыкул з адмаўленнем таго, што ў Курапатах пахаваныя ахвяры савецкіх расстрэлаў

Як «Нашай Ніве» паведамілі ўласныя крыніцы, на працаўладкаванне Лазуткіна была прамая воля міністра адукацыі Ігара Карпенкі, які нібыта паставіў яму ўмову — пісаць на дзерманаўскі «Імхаклаб» матэрыялы пра адукацыю.

Так яно, дарэчы, і атрымалася — апошнія артыкулы Лазуткіна прысвечаныя тлумачэнню таго, чаму рэформы Ігара Карпенкі патрэбныя і карысныя.

Дарэчы, рэпетытар Лівянт, якому ад імя Мінадукацыі адказаў Лазуткін, так выказаўся пра сітуацыю:

«Раней я лічыў, што ў Андрэя Лазуткіна ёсць толькі дзве якасці — нягоднік і мярзотнік, але, аказваецца, іх тры — ён яшчэ і супрацоўнік Міністэрства адукацыі. Як гаворыцца, скажы мне, хто твой «Лазуткін» і я скажу, хто ты», — напісаў Лівянт на сваёй старонцы УКантакце.

Каментары92

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →