Свет1616

Упершыню ў свеце ў нованароджанага ў медкарце не ўказаны пол

Васьмімесячнаму немаўляці ў Канадзе была выпісана медыцынская карта, якая дае доступ да бясплатнай медыцынскай дапамогі, у якой не пазначаны пол дзіцяці. Наколькі вядома, гэта першы падобны выпадак у свеце.

Бацька дзіцяці на імя Коры Доці ідэнтыфікуе сябе як небінарны трансгендар, гэта значыць які не лічыць сябе ні жанчынай, ні мужчынам. Доці хоча, каб дзіця само абрала сваю гендарную ідэнтыфікацыю, калі падрасце.

На медыцынскай картцы дзіцяці ў графе «пол» напісана толькі лацінская літара U, што можа азначаць альбо «нявызначаны» (undetermined), альбо «неўсталяваны» (unassigned).

Доці таксама дамагаецца ад уладаў, каб пол немаўляці не ўказваўся ў пасведчанні аб нараджэнні.

Дзіця, якое атрымала імя Сірыл Атлі, з'явілася на свет у лістападзе 2016 года, у доме знаёмых Коры Доці ў правінцыі Брытанская Калумбія. Такім чынам у афіцыйных асоб не было магчымасці засведчыць пол нованароджанага.

Доці старанна пазбягае займеннікаў мужчынскага і жаночага роду, аддаючы перавагу ва ўсіх выпадках карыстацца словам «яны», і сцвярджае, што візуальны агляд дзіцяці пасля нараджэння не дае магчымасці вызначыць, з якім менавіта полам той будзе асацыяваць сябе ў будучыні.

«Я выхоўваю іх так, каб калі яны ўсведамляюць сябе, і змогуць выказваць свае думкі, яны мне скажуць, хто яны, - кажа Коры Доці пра сваё дзіця. - Я разумею, што гэта немаўля, і цалкам люблю і выхоўваю іх за межамі паняццяў «хлопчык» ці «дзяўчынка», - кажа Коры Доці ў інтэрв'ю канадскаму тэлеканалу CBC.

Коры Доці — грамадскі асветнік і актывіст «Кааліцыі безгендарнай ідэнтычнасці» (Gender-Free ID Coalition), які дамагаўся ліквідацыі згадкі пола дзяцей з любых афіцыйных дакументаў.

Каментары16

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага7

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

Усе навіны →
Усе навіны

«На першым спатканні я б прапанавала ўсім жанчынам плаціць самастойна»5

У Мінску пабудуюць новую важную дарогу3

«Можна ўзяць аўтамат і перасекчы мяжу?» Павук спытаў у памежнікаў, ці законна расійскія войскі ў 2022 годзе перайшлі беларуска-ўкраінскую мяжу6

Сэрвісу «Яндэкс.Таксі» пагражаюць блакіроўкай: на АНТ выйшаў разгромны рэпартаж12

У Мсціславе трое дзецюкоў ад нуды закідалі яйкамі чужыя аўто і разнеслі альтанкі

Пажар адбыўся на складзе Мінскага інструментальнага завода — два чалавекі шпіталізаваныя1

Час, калі сонца не глядзіць у наша аконца: як не ўпасці ў дэпрэсію і застацца бадзёрым2

Урадавыя войскі Сірыі адкінулі паўстанцаў ад Хамы. Але ў Алепа разгром поўны

«Чыловы хлопец» дабраўся і да Беларусі. Што гэта за мем?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага7

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

Галоўнае
Усе навіны →