Зорка «Гульні тронаў» Кіт Харынгтан распавёў пра тое, што яму даводзілася сутыкацца ў Галівудзе з сэксізмам у адносінах да сябе, паведамляе Mashable.
gameofthrones.wikia.com
Харынгтан паведаміў, што ў кінаіндустрыі мужчын часта бяруць на працу з-за іх вонкавага выгляду, і гэта з'яўляецца сэксізмам у дачыненні да іх.
«Калі падчас фотасесій мяне просяць распрануцца, я адчуваю гэта (сексізм). Калі я адчуваў, што мяне проста наймалі за мой знешні выгляд, я проста пераставаў граць», — паведаміў Харынгтан.
Ён назваў такое стаўленне «падвойным стандартамі» і паведаміў, што стаміўся ад пытанняў пра сваё асабістае жыццё, мускулы і валасы.
Адзначаецца, што Харынгтан — адзін з нямногіх мужчын-акцёраў, які з'явіўся ў серыяле «Гульня тронаў» аголеным.
-
Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена
-
Дэпіляцыя інтымнай зоны больш не ў модзе, папулярная валасатасць. Гэта прыводзіць да нечаканых наступстваў
-
Каб даведацца пол будучага дзіцяці, мінчукі замовілі асабістую падсветку 27-павярховага бізнэс-цэнтра
Каментары